Партыя БНФ » Ва Уладыках ушанавалі памяць загінулых паўстанцаў 1863 года з атрада Вінцэнта Козела-Паклеўскага
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Ва Уладыках ушанавалі памяць загінулых паўстанцаў 1863 года з атрада Вінцэнта Козела-Паклеўскага

Дададзена 30.05.2018 12:01:20 | 352 праглядаў

28 мая ў вёсцы Уладыкі на Вілейшчыне ля магілы паўстанцаў Кастуся Каліноўскага актывісты Партыі БНФ правялі мерапрыемства ў гонар паўстанцкага атрада пад кіраўніцтвам Вінцэнта Козела-Паклеўскага.

28 мая 1863 года ва Уладыках адбыўся апошні бой атрада пад кіраўніцтвам Вінцэнта Козела-Паклеўскага. Загінула каля 200 паўстанцаў і іх кіраўнік.

Тых, каго не забілі, патапілі ў рацэ Ілія. Па словах мясцовых жыхароў, вада ў Іліі ў той дзень была чырвонай ад крыві.

Вінцэнта і яго брата Міхаіла пахавалі ў лесе ў магіле разам з паўстанцамі, побач паклалі шашку. Уночы бацька перазахаваў сыноў на сямейных могілках у Сэрвачы.

На мерапрыемстве былі госці з Вілейкі, Маладзечна, Мінска. Прысутнічаў святар.

Фотаздымкі vialejka.info і забяспечаныя сябрам Сойму Партыі БНФ Аляксеем Сюдаком.

Паводле Рэгіянальнай газэты

Жнівень 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.