Партыя БНФ » Актывіст БНФ Мікалай Чарнавус падаў скаргу ў Камітэт па правах чалавека ААН
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Актывіст БНФ Мікалай Чарнавус падаў скаргу ў Камітэт па правах чалавека ААН

Дададзена 31.05.2018 12:02:38 | 341 праглядаў

29 траўня актывіст Партыі БНФ з Баранавічаў, прадпрымальнік Мікалай Чарнавус, прайшоўшы беларускія суды і не знайшоўшы ў іх справядлівасці, падаў скаргу ў Камітэт па правах чалавека ААН.

Мікалай ЧарнавусРэалізуючы свае Канстытуцыйнае права на мірны сход, Мікалай Чарнавус 6 лютага 2017 году разам з іншымі грамадзянамі знаходзіўся каля будынку Інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах у Баранавічах. Ён прыйшоў туды, каб падаць яе начальніку спіс подпісаў жыхароў горада за адмену Дэкрэта №3, і для таго, каб сабраць дадатковыя подпісы.

Знаходзячыся каля будынку падатковай інспекцыі, ён гутарыў з грамадзянамі, якія выказвалі свае думкі адносна законнасці прынятага Дэкрэта, прапаноўваў ім пакідаць подпісы за яго адмену.

У хуткім часе ён даведаўся, што ў дачыненні да яго быў складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні па ч.3 арт.23.34 КаАП РБ. А далей, 20 траўня 2017 года, Баранавіцкі раённы суд прызнаў Чарнавуса вінаватым у здзяйсненні гэтага правапарушэння і аштрафаваў яго на 30 базавых велічыняў (690 рублёў).

Лічачы пастанову незаконнай, Мікалай Чарнавус абскардзіў яе ў Брэсцкім абласным судзе. Аднак абласны суд не змяніў рашэнне раённага суда. Зараз Мікалай Чарнавус вырашыў звярнуцца ў міжнародны орган для абароны сваіх правоў.

Праваабаронца з Баранавічаў Сяргей Гоўша, які дапамагаў Чарнавусу з падачай скаргі ў Камітэт ААН па правах чалавека, адзначае, што пераслед за збор подпісаў груба парушае права грамадзян на мірныя сходы, замацаванае ў арт. 19 і 21 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.

“У нашым канкрэтным выпадку правы абмежаваныя зусім па іншых абставінах, надуманых, у парушэнне як арт.21 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, так і артыкулаў Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах”.

Праваабаронца перакананы, што Мікалай Чарнавус выйграе справа ў міжнароднай інстанцыі, аднак зусім не ўпэўнены ў тым, што беларускія ўлады будуць выконваць прынятае рашэнне Камітэта ААН па правах чалавека.

Паводле Праваабарончага цэнтру “Вясна”

Жнівень 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.