Партыя БНФ » 3 чэрвеня ў Курапатах адбудзецца мітынг-рэквіем, пачатак а 13.00
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


3 чэрвеня ў Курапатах адбудзецца мітынг-рэквіем, пачатак а 13.00

Дададзена 01.06.2018 9:19:38 | 288 праглядаў

На тэрыторыі народнага мемарыялу Курапаты 3 чэрвеня адбудзецца мітынг-рэквіем «Дзень памяці пра генацыд», прысьвечаны ўгодкам адкрыцьця праўды пра масавыя расстрэлы ў Курапатах у сталінскія часы.

Курапаты - БелсатАрганізатар масавага мерапрыемства – Кансэрватыўна-хрысціянская партыя БНФ. Пачатак акцыі прызначаны на 13:00.

Менавіта ў гэты дзень, 3 чэрвеня 1988 году, у газеце «Літаратура і мастацтва» быў надрукаваны артыкул Зянона Пазняка і Яўгена Шмыгалёва «Курапаты – дарога смерці».

Плануецца, што каля Крыжа Пакутаў разгарнуць выставу фотаматэрыялаў і дакументаў на стэндах, адбудуцца выступы. Потым удзельнікі акцыі пройдуць да ўзвышша ў цэнтры мэмарыялу: будуць прамаўляць выступоўцы, адбудзецца дэкламацыя вершаў, прысвечаных Курапатам, і твораў беларускіх паэтаў.

Улады далі дазвол на правядзенне мітынгу.

Курапаты - знак

Паводле тэлеканала Белсат

 

Чэрвень 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Тра    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.