Партыя БНФ » Актывісты БНФ узялі ўдзел ў ініцыятыве “Агульная дыктоўка”, падтрыманай Лідскім броварам
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Актывісты БНФ узялі ўдзел ў ініцыятыве “Агульная дыктоўка”, падтрыманай Лідскім броварам

Дададзена 03.06.2018 7:42:21 | 267 праглядаў

Сябры БНФ разам з больш чым двума дзясяткамі прыхільнікаў беларускай мовы з Ліды, Бярозаўкі і Радуні Воранаўскага раёна далучыліся да ініцыятывы “Агульная дыктоўка”.

DSCF1338Гэта сацыяльна-культурны праект арганізаваны кампаніяй “Лідскае піва” і накіраваны на падтрымку роднай мовы. Пра тое, як прайшла “Агульная дыктоўка” ў Менску, чытайце ў рэпартажы беларускага парталу TUT.BY.

І калі ў Нацыянальнай бібліятэцы ўдзельнікі дыктоўкі пісалі тэкст паводле Людмілы Урублеўскай, то на Лідчыне было вырашана пісаць дыктоўку паводле нарыса Уладзіміра Караткевіча “Зямля пад белымі крыламі”.

Зазначае кіраўнік Лідскай раённай рады ТБМ і сябра Сойму БНФ Станіслаў Суднік:

– Дыктоўка на Лідчыне была праведзеная з мэтай падтрымаць ініцыятыву «Лідскага піва» аб правядзенні агульнай дыктоўкі, якую яны праводзяць другі раз. Разам з тым гэта дало магчымасць яшчэ раз сабрацца актывістам ТБМ пры святочных абставінах, пагаварыць, абмеркаваць некаторыя планы.

Паводле плана мерапрыемства, былі вызначаныя пераможцы ў «Агульнай дыктоўцы», якія зрабілі ў тэксце найменей памылак. Лепшыя з іх атрымалі смачныя падарункі ад гаспадара сядзібы “Гасціна”, дзе праводзілася дыктоўка.

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Чэрвень 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Тра    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.