Партыя БНФ » Патрыёты ўшанавалі памяць пераможцаў у бітве пад Мілавідамі 1863 году
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Патрыёты ўшанавалі памяць пераможцаў у бітве пад Мілавідамі 1863 году

Дададзена 04.06.2018 3:59:11 | 594 праглядаў

4 чэрвеня дэлегацыя Партыі БНФ на чале з намесьнікам старшыні Аляксеям Янукевічам разам з актывістамі руху “За свабоду” ушанавалі гадавіну бітвы пад Мілавідамі, дзе 155 гадоў таму паўстанцы Каліноўскага біліся з расейскім войскам падчас народна-вызваленчага паўстаньня 1863—1864 гадоў.

Была прыбраная тэрыторыя вакол памятных знакаў, ускладзеныя кветкі, зараленыя зьнічы. У сваёй прамове намесьнік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч выказаў падзяку ўсім прысутным і надзею, што неўзабаве даможамся сапраўды беларускай дзяржавы, якая на належным узроўні будзе клапаціцца пра нацыянальгую памяць і нацыянальную сьвядомасьць.

Мілавідзкая бітва — бітва паміж беларускімі паўстанцамі і расейскім войскам падчас народна-вызваленчага паўстаньня 1863—1864 гадоў, што адбылася 3 чэрвеня [ст. ст. 22 траўня] 1863 году пад вёскай Мілавіды (Слонімскі павет, Гарадзенская губэрня; цяпер Баранавіцкі раён, Берасьцейская вобласьць, Беларусь).

34508533_10211679709444328_2648228941533282304_n

20180604_155902

34400267_10211679709324325_5407175603017220096_n

20180604_160627

20180604_160644

 

Лістапад 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.