Партыя БНФ » На сябраў БНФ склалі адміністратыўныя пратаколы за акцыю ў Заслаўі
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


На сябраў БНФ склалі адміністратыўныя пратаколы за акцыю ў Заслаўі

Дададзена 07.06.2018 12:36:10 | 243 праглядаў

На ўдзельнікаў акцыі «Астравецкі шлях», якая прайшла 26 траўня ў Заслаўі, складаюць пратаколы аб «парушэньні парадку арганізацыі або правядзеньня масавых мерапрыемстваў».

Як паведамляе агенцтва БелаПАН, пратакол атрымаў намесьнік старшыні Беларускай партыі «Зялёныя» Дзьмітры Кучук. Такія ж пратаколы складзеныя яшчэ на актывістаў Партыі БНФ Вячаслава Сіўчыка, Ігара Лялькова, Яна Лагвіновіча, Вольгу Лагвіновіч, Марыю Найдзіч ды іншых. Працэсы будуць праходзіць у судзе Менскага раёну, даты пакуль ня вызначаныя.

Дзьмітры Кучук ня лічыць травеньскую акцыю «вулічным мерапрыемствам».

«Як такога мітынгу і не было: Павал Севярынец расказаў пра гісторыю Заслаўя, затым прайшоў круглы стол», — адзначыў ён у размове зь БелаПАН.

zaslaye-astravec-1

Круглы стол у Заслаўі 26 траўня па тэме будаўніцтва Астравецкай АЭС.

Акцыя складалася з наведваньня розных памятных месцаў горада і круглага стала па атамнай праблематыцы. Агулам былі задзейнічаныя каля двух дзясяткаў палітыкаў і грамадзкіх актывістаў з дэмакратычных арганізацый.

Першапачаткова арганізатары плянавалі правесьці ў Заслаўі вулічную акцыю, прысьвечаную наступствам аварыі на Чарнобыльскай АЭС і пагрозам, зьвязаных з будаўніцтвам АЭС у Астраўцы. Аднак яе не дазволілі мясцовыя ўлады.

34323994_10215747692267436_3322792923040317440_o

Пазоў у міліцыю, атрыманы сябрам БНФ Янам Лагвіновічам

Сёлета аргкамітэт «Чарнобыльскага шляху», які штогод праходзіць 26 красавіка ў гадавіну аварыі на ЧАЭС, вырашыў праводзіць акцыі кожны месяц 26-га чысла ў гарадах, разьмешчаных паміж Менскам і Астраўцом — Заслаўі, Радашкавічах, Маладэчне, Вялейцы, Смаргоні, Ашмянах.

Сэрыя акцый мае завершыцца 26 лістапада ў Астраўцы. Заяўка на правядзеньне 26 чэрвеня акцыі ў Радашкавічах яшчэ не пададзена.

astravecki-shlyah

Паводле Радыё Свабода

Чэрвень 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Тра    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.