Партыя БНФ » Лідэр БНФ Рыгор Кастусёў сустрэўся з міністрам адукацыі Ігарам Карпенкам
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Лідэр БНФ Рыгор Кастусёў сустрэўся з міністрам адукацыі Ігарам Карпенкам

Дададзена 06.06.2018 7:49:47 | 651 праглядаў

6 чэрвеня адбылася сустрэча старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва з міністрам адукацыі Ігарам Карпенкам.

032625Нагодай для сустрэчы сталася сытуацыя з пагрозамі адлічэньня з магілёўскага сацыяльна-гуманітарнага каледжу актывіста Моладзі БНФ і сябры БНФ “Адраджэньне” Аляксандра Маскалёва. Адміністрацыя навучальнай ўстановы не хавае супрацьзаконных палітычных матываў ціску на пасьпяховага ў навучаньні студэнта, пагражаючы яму выключэньнем у выпадку, калі ён не пакіне шэрагі БНФ.

Падчас сустрэчы Рыгор Кастусёў праінфармаваў міністра адукацыі пра сытуацыю з адлічэньнем з беларускіх навучальных установаў студэнтаў і навучэнцаў у сувязі з іх грамадзка-палітычнай дзейнасьцю. Асобна было адзначана, што супрацьпраўныя  дзеяньні чыноўнікаў ад адукацыі, якія ажыцьцяўляюць дыскрымінацыю моладзі на падставе прыналежнасьці да грамадзкіх аб’яднаньняў і палітычных партыяў, падпадаюць пад прыкметы злачынства, прадугледжанага артыкуламі 190 (“Парушэньне раўнапраўя грамадзянаў”) і 194 (“Перашкоды законнай дзейнасьці грамадзкіх аб’яднаньняў”).

Рыгор Кастусёў падкрэсліў, што практыка перасьледу студэнцтва за ўдзел у апазыцыйных партыях і ў грамадзкіх яб’яднаньнях несумяшчальная з эўрапэйскімі стандартамі акадэмічных свабодаў і ставіць пад пагрозу выкананьне Беларусьсю ўмоваў Балонскага працэсу, да якога нашая краіна далучылася. Такім чынам супрацьпраўнныя і дыскрымінацыйныя дзеяньні адміністрацыяў асобных навучальных установаў шкодзяць не толькі канкрэтным студэнтам, але і ўсёй сыстэме адукацыі цалкам, абумоўліваюць невыкананьне нашай краінай умоваў далучэньня да эўрапэйскай адукацыйнай прасторы, пагражаюць ізаляцыяй беларускіх універсытэтаў ад эўрапэйскага міжунівэрсытэцкага супрацоўніцтва.

Старшыня Партыі БНФ нагадаў міністру пра абуральныя выпадкі адлічэньня ў 2017 годзе з ВНУ лідэраў Моладзі БНФ Юрася Лукашэвіча і Ганні Пахолка (Смілевіч) і запатрабаваў прыняцьця захадаў па аднаўленьні парушаных правоў студэнтаў і недапушчэньні падобных выпадкаў у будучыні. Рыгор Кастусёў падрэсліў, што сытуацыя вакол навучэнца магілёўскага сацыяльна-гуманітарнага каледжу актывіста Моладзі БНФ і сябры БНФ “Адраджэньне” Аляксандра Маскалёва знаходзіцца пад яго пільнай увагай.

Падчас сустрэчы міністру адукацыі Ігару Карпенку быў перададзены афіцыйны зварот Партыі БНФ пра сытуацыю з ціскам Аляксандра Маскалёва, на які павінны быць дадзены адказ у адпаведнасці з заканадаўствам пра звароты юрыдычных асобаў.

 

Жнівень 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.