Партыя БНФ » У сядзібе БНФ адбылася імпрэза салідарнасці са зняволеным Іллём Валавіком
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


У сядзібе БНФ адбылася імпрэза салідарнасці са зняволеным Іллём Валавіком

Дададзена 08.06.2018 10:30:38 | 379 праглядаў

7 чэрвеня ў Менску ў сядзібе Партыі БНФ прайшла імпрэза салідарнасці з асуджаным антыфашыстам і футбольным заўзятарам Іллём Валавіком.

valavik2306-w8r73Пра справу Іллі Валавіка чытайце ў матэрыяле
«Ён змагаўся супраць „русского мира“» — жонка футбольнага фаната Валавіка, асуджанага на 10 год

Па меркаванні грамадзянскай актывісткі і праваабаронцы Ганны Шапуцькі, Іллю Валавіка па 2 артыкулах — хуліганства і кіраванне незарэгістраванай арганізацыяй, — несправядліва і незаконна асудзілі на вельмі вялікі тэрмін: 10 гадоў зняволення.

— Мы пачалі хвалю салідарнасці з Іллём Валавіком, з ягонай маці. Пачалі збіраць матэрыяльную дапамогу і частку перадалі. Будзем распачынаць звалю салідарнасці па Беларусі і па-за межамі Беларусі. Мы будзем рабіць і экспертызу крымінальнай справы і будзем пісаць у замежныя праваабарончыя органы, і будзем дамагацца таго, каб хлопцаў прызналі палітычнымі вязнямі. То бок, падключаць Савет Еўропы, каб сапраўды справа прагучала на міжнародным узроўні. Мы лычым, што чалавек павінен быць на волі і арыштаваныя хлопцы таксама павінны быць на волі.

- сказала Ганна Шапуцька.

Ілля Валавік адбывае пакаранне ў Магілёўскай калоніі №15.

Родныя спрабуюць абскардзіць прысуд, аднак месяц таму Вярхоўны суд разгледзеў справу Іллі Валавіка і пакінуў прысуд без зменаў.

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Жнівень 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.