Партыя БНФ » Намесьнік старшыні БНФ Аляксей Янукевіч аспрэчвае законнасьць забудовы ў Курапатах
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Намесьнік старшыні БНФ Аляксей Янукевіч аспрэчвае законнасьць забудовы ў Курапатах

Дададзена 09.06.2018 12:04:56 | 393 праглядаў

Штодзённую вахту з 4 чэрвеня вядуць ля брамы рэстарацыі “Поедем Поедим” праціўнікі адкрыцця “аб’екту харчавання” побач з урочышчам Курапаты. Але ня гледзячы на іх пратэсты і аргументы ўладальнікі рэстарацыі заяўляюць, што хай і з затрымкай, але яны ўсё адно адчыняцца.

Чаму праціўнікі рэстарацыі сцвярджаюць, што ўладальнікі пабудавалі свой аб’ект насуперак дзеючаму заканадаўству? Ці сапраўды  “Поедем Поедим” парушае ахоўную зону Курапат? Чаму сітуацыю спрабуюць вырашыць з дапамогай пратэстаў, а не закону ― праз звароты ў адпаведныя ведамствы і праваахоўныя органы? Ці не прывядуць пратэсты да адваротнага эфекту ― ахоўная зона вакол Курапат будзе скарочаная?

Гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваюць намеснік старшыні Партыі БНФ Аляксеем Янукевічам і былы начальнік упраўлення аховы гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры Ігар Чарняўскі.

Слухайце размову з Аляксеем Янукевічам і Ігарам Чарняўскім.

Жнівень 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.