Партыя БНФ » У Курапатах трывае грамадзкая варта: штодня ад 12 да 24 гадзіны
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


У Курапатах трывае грамадзкая варта: штодня ад 12 да 24 гадзіны

Дададзена 10.06.2018 9:45:46 | 407 праглядаў

Каля пабудаванай у Курапатах забаўляльнай установы грамадзкая варта будзе знаходзіцца з 12 да 24 гадзіны штодня, адказваць за якую будуць 7 арганізацый – паведаміў Павал Севярынец.

Плян распрацаваны па прапанове адказнага сакратара ўправы сойму КХП БНФ Алеся Чахольскага і грамадзкага актывіста Зьмітра Дашкевіча. Адказваць за варту бяруцца 7 арганізацый: «Альтэрнатыва», Рух салідарнасьці «Разам», Беларуская Хрысьціянская дэмакратыя, Партыя БНФ, Малады фронт, Кансэрватыўна-Хрысьціянская партыя — БНФ, «Эўрапэйская Беларусь».

Павал Севярынец паведаміў, што 10 чэрвеня пратэсты каля рэстарацыі працягваюцца. У іх штодня удзельнічаюць 10 чалавек. Наведнікаў рэстарана няшмат. Некаторыя зь іх разьвяртаюць аўтамабілі, калі бачаць пратэстоўцаў і атрымліваюць улёткі зь інфармацыяй пра Курапаты.

На актывістаў Натальлю Гарачка і Дзяніса Ўрбановіча склалі пратаколы супрацоўнікі ДПС за знаходжаньне на праезнай частцы.

11 чэрвеня ў 12.15 каля брамы рэстарана «Поедем поедим» адбудзецца нарада, на якой зацьвердзяць новы плян варты.

12 чэрвеня ў 12.30 на гэтым месцы зьбярэцца «юрыдычная камісія». Будуць падрыхтаваныя звароты ў Міністэрства культуры, Менскі раённы выканаўчы камітэт, Менскі абласны выканаўчы камітэты, Камітэт па дзяржаўным кантролі і Міністэрства гандлю. У зваротах актывісты і экспэрты патрабуюць «зачыніць, зьнесьці альбо перанесьці гэты будынак», — паведаміў Павал Севярынец Радыё Свабода.

«Гэта крывавае манга»: рэпартаж  газэты Наша Ніва з Курапатаў, дзе актывісты не даюць адкрыцца кабаку

kurapaty10_180605-qai8t

Само «Паедзем, паядзім» знаходзіцца за высокім плотам, каб ніхто не бачыў, што робіцца ўнутры. Ля брамы ўстановы стаяць дванаццаць чалавек. Іх мала, але яны ўжо ад 1 чэрвеня не даюць адкрыцца ядальні.

Сярод пратэстоўцаў рэжысёр Вольга Мікалайчык, Ніна Багінская са сцягам, таксіст Леанід Кулакоў. Тут Зміцер Дашкевіч (ён гэтым разам трымаецца ў цені), Аляксей Янукевіч, Эдуард Пальчыс. Лідарка «Моладзі БНФ» Ганна Смілевіч у акружэнні двух хлопцаў з яе арганізацыі. Хлопцы не спускаюць з Ганны погляду ні на хвіліну. Крычаць: «Мы народ, Лука — слуга».

kurapaty4_180605-9d6g4

kurapaty16_180605-30am4

De9HWHsX0AAkE_w

Жнівень 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.