Партыя БНФ » БНФ узяў ўдзел у саміце Альянсу кансэрватараў і рэфармістаў у Баку
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


БНФ узяў ўдзел у саміце Альянсу кансэрватараў і рэфармістаў у Баку

Дададзена 12.06.2018 12:01:36 | 258 праглядаў

8-9 чэрвеня намесьнік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч узяў удзел у Бакінскім саміце “Будуючы супольную будучыню”, што быў арганізаваны Эўрапэйскім Альянсам кансэрватараў і рэфармістаў.

Ад мінулага году Партыя БНФ з’яўляецца паўнапраўным сябрам Эўрапэйскага альянсу кансэрватараў і рэфармістаў – найбольш дынамічнай агульнаэўрапэйскай палітычнай партыі, якая валодае трэцяй па велічыні фракцыяй у Эўрапэйскім парлямэнце.

DfUhZKeUwAAZk-vГэтым разам чарговая маштабная канфэрэнцыя Альясу адбылася па-за межамі Эўрапэйскага саюзу ў краіне-удзельніцы Ўсходняга партнэрства – у Азэрбайджане, дзе прымаючым бокам стала партыя Народнага фронту Азэрбайджана.

Бакінскі саміт сабраў лідэраў са сфэры палітыкі і бізнесу, ўрадоўцаў, прадстаўнікоў  акадэмічнай супольнасьці і сэктару некамэрцыйных арганзацыяў з усёй Эўропы і сьвету, для таго, каб зладзіць дыскусію аб нашай агульнай будучыні. У канфэрэнцыі ўзялі ўдзел 300 дэлегатаў з 38 краінаў сьвету.

Праграма мерапрыемства была сканцэнтраваная на найважнейшых праблемах сучаснасьці, у тым ліку пытаньняў развіцьця лічбавая эканомікі, эканамічнай свабоды, развіцьця транспартнай інфраструктуры і камунікацыяў, трансфармацыі сыстэмы адукацыі, развіцьця мясцоваега самакіраваньня, а таксама  энэргетычнай бясьпекі. Дыскусіі ў межах саміту былі скіраваныя на пошук міждысцыплінарных рашэньняў надзённых праблемаў сучаснасьці дзеля агульнага і збалансаванага разьвяцьця ў эўрапэйскім і глябальным кантэксьце.

Вынікі саміту камэнтуе намесьнік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч:

34750837_10211708758130527_6758297869670678528_n- Не памылюся, калі скажу што найбольш плённай і выніковай была дыскусія па пытаньнях энэргетычнай бясьпекі эўапэйскага кантыненту. І ў гэтым кантэксьце невыпадкова, што саміт адбыўся ў Азэрбайджане. Безумоўна, захаваньне энэргетычнай незалежнасьці, дывэсіфікацыя крыніцаў і каналаў паставак энэрганосьбітаў, пераход да ўзнаўляльных крыніцаў энэргіі (якія ужо не варта называць “альтэрнатыўнымі”, паколькі для многіх эўрапэйскіх краінаў яны робяцца аднымі з асноўных) – гэта надзвычай амбітная задача, якая стаіць цяпер перад Эўропай. Але без вырашэньня гэтай задачы будзе немагчымым як далейшае ўстойлівае развіцьцё Эўропы як глабальнай эканамічнай сілы, так і захаваньне паўнавартаснай геапалітычнай суб’ектнасьці кантыненту. Я ўсьцешаны, што той палітычны курс, які ў Беларусі прадстаўляе Партыя БНФ, з’яўляецца сугучным і адпаведным агульнаэўрапэйскім інтарэсам ды інтарэсам усіх і кожнай эўрапэйскай нацыі. Менавіта ў часе такіх дысксій яскрава бачная неабгрунтаванасьць ідэяў, якія часам накідваюцца нам у Беларусі пра, маўляў, наканаваны Беларусі лёс сядзець на расейскай нафтавай ігле, ці, яшчэ горш, быць краінай-закладніцай небясьпечных тэхналёгіяў Росатама. Энэргетычная незалежнасьць як аснова дзяржаўнага сувэрэнітэту – рэальная пэрспэктыва як для Беларусі, так і для кожнай эўрапэйскай нацыі. Падобныя сустрэчы назвычай натхняюць нас і пераконваюць мяне як аднаго з лідэраў БНФ у тым, што мы ўсё робім слушна - сказаў Аляксей Янукевіч.

Як паведаміў намесьнік старшыні Партыі БНФ, паралельна з самітам адбыліся пасяджэньні працоўных органаў Эўрапэйскага Альянсу кансэрватараў і рэфармістаў. У шэрагі Альянсу былі прынятыя новыя чальцы – партыя Лібэральна-кансэрватыўных рэфармістаў з Нямеччыны і правацэнтрысцкая палітычная партыя з Баўгарыі “Перазагрузка БГ (Баўгарыя без цэнзуры)“.

Падчас саміту Аляксей Янукевіч правёў перамовы пра далейшае супрацоўніцтва з партыямі-удзельніцамі  Эўрапэйскага Альянсу кансэрватараў і рэфармістаў.

Зараз Альянс кансэрватараў і рэфармістаў з’яўляецца найбольш дынамічнай палітычнай сілай у Эўропе, якая павялічваецца вельмі хутка: заснаваны ў 2010 годзе, цяпер гэта трэці паводле велічыні эўрапейскі палітычны рух. Альянс заснаваны на грунце ідэяў свабоды асобы, нацыянальнага сувэрэнітэту, парлямэнцкай дэмакратыі, прыватнай уласнасьці, абмежаванага ўраду, свабоднага гандлю i цьвёрдай валюты, сямейных каштоўнасьцяў і дэцэнтралізацыі ўлады. Альянс стаіць на прынцыпах павагі да аўтаноміі народаў і асобных людзей.

У склад Альянсу уваходзяць, сярод іншых, Кансэрватыўная партыя Вялікабрытаніі, партыя “Права і справядлівасьць” з Польшчы, Рэспубліканская партыя ЗША, Грамадзянская дэмакратычная партыя з Чэхіі ды іншыя ўрадавыя партыі з Эўропы і суседніх краінаў.

У цяперашні час існуюць фракцыі і групы Альянсу ў Эўрапейскім парлямэнце, Камітэце рэгіёнаў, Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы, Кангрэсе мясцовых і рэгіянальных уладаў ды ў Парлямэнцкай Асамблеі NATO.

 

 

Чэрвень 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Тра    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.