Партыя БНФ » Зварот аргкамітэту 100-годзьдзя БНР да ўладаў па пытаньні памятнай дошкі
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Зварот аргкамітэту 100-годзьдзя БНР да ўладаў па пытаньні памятнай дошкі

Дададзена 13.06.2018 10:42:06 | 961 праглядаў

Аргкамітэт па адзначэньні стагодзьдзя Беларускай Народнай Рэспублікі накіраваў зварот да старшыні Менгарвыканкаму Андрэя Шорца па праблеме замаруджваньня справы ўсталяваньня памятнай шыльды на будынку па вуліцы Валадарскага, 9, у якім 100 гадоў таму была абвешчаная незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі.

шыльда гатоваяНагадаем, што пытаньне размяшчэньня памятнай дошкі, што была вырабленая 25 гадоў таму скульптарам Алесям Швтэрнікам і чвэрць стагодзьдзя захоўвалася на сядзібе БНФ, было ўзгоднена з уладамі напярэдадні сёлетняга адзначэньня стагодзьдзя БНР. За кошт ахвяраваньняў грамадзянаў была вырабленая новая памятная дошка з бронзы. Мастацкая рада Менгарвыканкаму яшчэ ў красавіку зацьвердзіла выгляд дошкі. Аднак, насуперак ранейшым дамоўленасьцям, афіцыйнага рашэньня Менгарвыканкама пра ўсталяваньне мэмарыяльнай дошкі да сёй пары няма.

У звароце нацыянальны арганізацыйны камітэт па адзначэньні стагодзьдзя Беларускай Народнай Рэспублікі падкрэслівае высокі ўзровень мерапрыемстваў, якія адбыліся з нагоды юбілею у сталіцы, але разам з тым выказвае занепакоенасьць замаруджваньнем справы з усталяваньнем раней узгодненай мемарыяльнай шыльды. Грамадзкасьць просіць Менгарвыканкам разгледзіць хадайніцтва Беларускага Саюзу Мастакоў пра ўсталяваньне памятнай шыльды, па якім ужо выкананыя ўсе неабходныя ўзгадненьні, і прыняць адпаведнае рашэньне пра ўсталяваньне шыльды ў найхутчэйшы тэрмін.

Ад імя нацыянальнага грамадзкага арганізацыйнага камітэту па адзначэньні сагодзьдзя Беларускай Народнай Рэспублікі зварот да Менгарвыканкаму падпісалі: старшыня аргкамітэту, акадэмік Радзім Гарэцкі, мастак Мікола Купава, старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, сябра Сойму Партыі БНФ Алесь Жучкоў, сьвятар Леанід Акаловіч, дэпутат Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня Лявон Баршчэўскі.

B81751E0-F7E5-4709-A5F2-CCA06B5BC210_w650_r0_s

Фрагмэнт памятнага знаку для будынка, у якім абвясьцілі незалежнасьць БНР

Лістапад 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.