Партыя БНФ » У сядзібе БНФ адбылося пасяджэньне сойму руху салідарнасьці “Разам”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


У сядзібе БНФ адбылося пасяджэньне сойму руху салідарнасьці “Разам”

Дададзена 20.06.2018 7:05:21 | 398 праглядаў

16 чэрвеня 2018 года ў Менску ў памяшканьні сядзібы БНФ адбылося чарговае паседжанне Сойма Руху Салідарнасці “Разам”.

35360786_200740617421722_8370202742286712832_nПа першым пытанні аб правядзенні IV З’езду Руха Салідарнасці “Разам” выступілі Вячаслаў Сіўчык і Алена Талстая. Пасля абмеркавання дакладаў, у якім актыўны ўдзел прынялі Аляксей Марачкін, Ігар Лялькоў, Мечыслаў Бурак, Алесь Шатэрнік, Генадзь Драздоў, Сяргей Мацкойць, было прынятае рашэнне Сойма аб правядзенні З’езда Руху 22 верасня, стварэнні рабочага аргкамітэта ў складзе 19 сябраў Руху ў асноўным з Менску з правам кааптацыі прадстаўнікоў рэгіянальных і замежных структураў Руху. Старшыней аргкамітэту была прызначаная Алена Талстая. Месца правядзення З’езду і парадак дня было вырашана вызначыць на наступным паседжанні Сойма.

Наступнае пытанне было прысвечанае найбольш актуальнай тэме ў палітыцы Беларусі – абароне Курапатаў. Пасля грунтоўных дакладаў, з якімі выступілі Ігар Лялькоў, Валянціна Вяргей ды Генадзь Драздоў і абмеркавання іх, была прынятая заява “Рукі прэч ад Беларускага Нацыянальнага Некропаля ў Курапатах”. Таксама былі абмеркаваныя іншыя пытанні.

У выніку Сойм прыняў тры заявы: “Спыніць рэпрэсіі супраць беларускіх журналістаў!”, “Не – заводу АКБ пад Брэстам”, “Спыніць крымінальную справу супраць лідараў прафсаюза РЭП Генадзя Федыніча і Ігара Комліка”. Былі анансаваныя бліжэйшыя акцыі Руха: 26 чэрвеня ў Радашковічах – “Астравецкі Шлях”, які ладзіцца разам з Беларускай партыяй “Зялёныя”, і пачнецца а 16:00 ля помніка Янкі Купалы, 27 чэрвеня- ушанаванне памяці Зыгмунта Серакоўскага, якое пачнецца на Лукішскай плошчы ў Вільні а 14:00, 29 чэрвеня адбудзецца традыцыйная акцыя ў Курапатах а 18:00.
Паводле Беларускага радыё Рацыя

Кастрычнік 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.