Партыя БНФ » Лідэр БНФ Рыгор Кастусёў абмяркоўвае магчымасьць перамоваў па Курапатах
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Лідэр БНФ Рыгор Кастусёў абмяркоўвае магчымасьць перамоваў па Курапатах

Дададзена 22.06.2018 11:55:47 | 777 праглядаў

Лідар Партыі БНФ Рыгор Кастусёў і сябар партыі, амерыканскі адвакат Юрась Зянковіч дасягнулі «прынцыповай дамоўленасці» аб правядзенні сустрэчы ўсіх зацікаўленых бакоў для дасягнення кампрамісу адносна канфлікта вакол рэстарана «Паедзем, паядзім», які пабудаваны каля месца масавых расстрэлаў ахвяраў камуністычных рэпрэсіяў у Курапатах.

82C700A4-9160-4D94-BDDA-2B65ADE504A5_w650_r0_s22 чэрвеня ўладальнік рэстарана ў Курапатах Леанід Зайдэс сустрэўся з лідарам Партыі БНФ Рыгорам Кастусёвым і амерыканскім адвакатам Юрасём Зянковічам. Па словах Рыгора Кастусёва, Зайдэс выйшаў на яго праз сяброў.

Бізнесовец прапанаваў тры шляхі вырашэння цяперашняй сітуацыі вакол Курапат:

— уладальнік гатовы прадаць комплекс цалкам па балансавым кошце прадстаўніку грамадства, які выкарыстае забудову ў іншых мэтах,

— уладальнік гатовы ўкласці сто тысяч долараў у мемарыял Курапаты і змяніць фармат сваёй установы — з забаўляльнага на сямейны,

— уладальнік гатовы прадаставіць адзін з будынкаў комплексу для стварэння ў ім музея “Курапаты”, перадаць грамадскай і палітычнай арганізацыі на баланс гэтае памяшканне. Адгарадзіць яго ад комплексу, забяспечваць камуналку, перафарматаваць комплекс з забаўляльнага ў сямейны.

Кастусёў 29“Хацелася б па максімуме скарыстацца магчымасцю і ператварыць гэтую ўстанову ў мемарыял Курапаты. Але я разумею, што сярод прадстаўнікоў дэмакратычнага грамадства не знойдзецца чалавека, які здолеў бы выкупіць гэты комплекс цалкам і перавесці яго ў фармат мемарыялу. Калі знойдзецца такі чалавек, альбо некалькі асоб, якія хацелі б укласці сродкі, то гэта быў бы самы ідэальны варыянт”, — кажа Рыгор Кастусёў у размове з Еўрарадыё.

Зянковіч 2016«Нам давялося правесьці некалькі прадуктыўных сустрэч з адным з уладальнікаў рэстарану Леанідам Зайдэсам. Ён аказаўся вельмі адкрытым да размовы і канструктыву чалавекам. Цягам перамоваў нам удалося дасягнуць узаемапаразуменьня і прыйсьці да высновы, што праблему магчыма вырашыць толькі ў сумеснай супрацы» — сказаў Юрась  Зянковіч у камэнтары Радыё Свабода.

Па словах прадстаўнікоў Партыі БНФ, папярэдне ўзгоднена, што на сустрэчу будуць запрошаныя чыноўнікі Менгарвыканкаму, Менаблвыканкаму, Мінкультуры, дыпляматы, абаронцы Курапатаў, Таварыства аховы помнікаў, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Анісім, Канапацкая і Марзалюк, бізнэсмэны Юры Зісэр і Віктар Пракапеня.

Кастусёў і Зянковіч сьцьвярджаюць, што ў абмеркаваньні будуць удзельнічаць і тыя, хто пратэстуе супраць рэстарану. Праяўляюць зацікаўленасьць і прадстаўнікі некаторых буйных габрэйскіх арганізацый, якія «абавязкова будуць запрошаныя на перамовы».

«Падчас перамоваў уладальнік рэстарацыі прапануе некалькі варыянтаў, кожны зь якіх можа быць падтрыманы грамадзкасьцю. Напрыклад, выкуп тэрыторыі за меншы, чым балянсавы, кошт, ці правядзеньне вялікай працы па ўладкаваньні Курапатаў і ўсталяваньні папярэдне распрацаванага мэмарыяльнага комплексу, — сказалі Радыё Свабода прадстаўнікі Партыі БНФ . — Таксама спадар Зайдэс прадставіць шмат дакумэнтаў-прапановаў, зь якімі ён зьвяртаўся да Мінкульту за апошнія 5–6 год з мэтай распрацоўкі комплексу і атрымаў шматлікія адмовы».

«Адносна даты меркаваных перамоваў называлася дата 29 чэрвеня. Аднак я  сумняюся ў ёй: у гэты дзень у Беларусь прыедуць замежныя дэлегацыі для ўдзелу ў адкрыцці мемарыяла ў Трасцянцы. Мы запрашалі іх прадстаўнікоў наведаць і Курапаты. Неабходна, каб два мерапрыемствы не супалі па часе, таму 29 чэрвеня — толькі папярэдняя дата”, — сказаў Кастусёў у камэнтары Радыё Рацыя.

Суразмоўцы падкрэсьліваюць, што ўсе, «хто мае прапановы, будуць сядзець за круглым сталом».

Акцыі супраць працы забаўляльнага комплексу каля месца масавых расстрэлаў і пахавання ахвяр сталінскіх рэпрэсій праходзяць штодня з 31 мая. Іх удзельнікі настойваюць на закрыцці або пераносе комплексу.

 

Верасень 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.