Партыя БНФ » Намесьнік старшыні БНФ Аляксей Янукевіч падпісаў заяву грамадзкасьці з заклікам спыніць работы на Вайсковых могілках
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Намесьнік старшыні БНФ Аляксей Янукевіч падпісаў заяву грамадзкасьці з заклікам спыніць работы на Вайсковых могілках

Дададзена 25.06.2018 8:40:32 | 474 праглядаў

300 мінчукоў заклікалі ўлады спыніць работы па неналежным “упарадкаванні” Вайсковых могілак у горадзе Мінску. Ад імя Партыі БНФ зварот падпісаў намесьнік старшыні партыі Аляксей Янукевіч.

glavnВайсковыя могілкі месцяцца ў раёне Залатой Горкі і існуюць ад ХІХ ст. Там пахаваныя Янка Купала, Якуб Колас, Аляксандр Чарвякоў і Усевалад Ігнатоўскі.   Скончыцца рэканструкцыя Вайсковых могілак мусіць у кастрычніку 2019 года.

У Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт
У Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
Кіраўніцтву КУП «Спецкомбінат КБО»

АДКРЫТЫ ЛІСТ

У чэрвені 2018 года распачаты працы па гэтак званым упарадкаванні Вайсковых могілак у г.Мінску. Для грамадства, жыхароў Мінску, для гісторыкаў і даследчыкаў стала поўнай нечаканасцю тое, якімі метадамі будзе праводзіцца гэтае ўпарадкаванне, пра якое мы былі папярэджаны загадзя.

Замест таго, каб упарадкоўваць сапраўды недагледжаныя і аварыйныя пахаванні, руйнуецца агульны воблік могілак, якія з’яўляюцца ўнікальным помнікам гарадской культуры, месцам памяці і даследаванняў, месцам, якое не сорамна (было) паказаць турыстам і гасцям гораду. Замест унікальных пахаванняў, унікальнага комплексу нацыянальнай культуры і памяці мы атрымліваем «зачышчаную» ад любой індывідуальнасці прастору.

Вайсковыя могілкі як культурны помнік стаяць у адным шэрагу з Літаратарскімі масткамі ў Санкт-Пецербурзе і Новадзявочымі могілкамі ў Маскве, могілкамі Пер-Ляшэз у Парыжы і Роса ў Вільні, яны сталі месцам апошняга спачыну Янкі Купалы і Якуба Коласа, Паўлюка Труса і Кузьмы Чорнага, Усевалада Ігнатоўскага і Яўгена Барычэўскага. Пахаванні 1930 гадоў, нават не дагледжаныя сваякамі, патрабуюць увагі і дагляду, а не знішчэння і замены аднолькавымі камянямі.

Апрача гэтага, намі выяўлены наступныя парушэнні ў правядзенні упарадкавання Вайсковых могілак:

1) Рабочымі прыбіраюцца агароджы (і ўжо некаторыя былі здадзены на металалом) вядомых людзей. Помнікі на гэтых пахаваннях маюць мастацкае значэнне. Былі прыбраны агароджы А.Арсэнкі, І.Апанскага. Пад пагрозай знішчэння агароджа прафесара Выдрына і многія іншыя.

2) Згодна Закону (артыкул 22) «О погребении и похоронном деле», могуць быць прыбраны «надмогильные сооружения, степень разрушения которых исключает их ремонт и (или) восстановление». Разам з тым, на Вайсковых могілках прыбіраюцца аб’екты, якія не маюць такіх сур’ёзных пашкоджанняў.

3) У адпаведнасці з пунктам 1 артыкула 104 Кодэкса стварэнне пагрозы прычынення шкоды гісторыка-культурнай каштоўнасці, пагаршэнне тэхнічнага стану або стварэнне пагрозы яго пагаршэння, а таксама навукова неабгрунтаванае змяненне і пагаршэнне ўмоў успрымання нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей забараняюцца.

Мы патрабуем абараніць Вайсковыя могілкі ад варварскага ўмяшальніцтва і прыняць неабходныя меры:

1) Спыніць працы для тэрміновага разбіральніцтва;

2) Высветліць, ці былі пройдзены ўсе неабходныя падрыхтоўчыя працэдуры ў Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь;

3) Забяспечыць навуковым наглядам дадзеныя працы;

4) Прыцягнуць вінаватых у парушэнні патрабаванняў ахоўнага абавязацельства да адміністрацыйнай адказнасці.

ПОДПІСЫ:

Павел Каралёў, гісторык, музеязнаўца, сакратар Грамадскай назіральнай камісіі па ахове помнікаў пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь

Вадзім Зелянкоў, дацэнт БДУ, краязнаўца

Ганна Севярынец, настаўніца, літаратарка

Аркадзь Курацёў, ваенны пенсіянер

Леанід Халадкоў, інжынер-будаўнік

Андрэй Любецкі, доктар

Святлана Штыцько, менеджарка па перавозках

Наталля Давыдка, праграмістка

Марыя Каленнікава, галоўная архівістка Нацыянальнага архіва

Юрый Варакса, навуковы супрацоўнік

Галіна Турандзіна, дырэктарка турагенцтва

Аляксандр Будзько, кампазiтар

Іна Нахмановіч, праграмістка

Мікалай Карэлін, ІТ-спецыяліст

Людміла Малышава, акушэр-гінеколаг

Сяргей Скурат, тэхнолаг

Алесь Дудар, прадпрымальнік

Андрэй Дынько, рэдактар «Нашай Нівы»

Алена Шчарбінская, настаўніца

Мікалай Козел, навуковы супрацоўнік

Святаслаў Галецкі інжынер

Сяргей Емяльянаў, гісторык, выкладчык, экскурсавод

Юлія Чарняўская, культуролаг, літаратар

Юрый Зісер, заснавальнік Tut.by, грамадскі дзеяч

Таццяна Мушынская, тэатральны крытык, рэдактар аддзела часопіса «Мастацтва»

Зміцер Дрозд, гісторык, архівіст

Аляксандр Фядута, доктар літаратуразнаўства

Марына Шыбко, выдавец

Дзіяна Серадзюк, журналістка

Вольга Бабкова, гісторык, літаратарка

Таццяна Вадалажская, сацыёлаг

Надзея Белахвосцік, журналіст, рэдактареп выдавецтва

Тацяна Гацура-Яворская, дырэктар фестывалю дакументальнага кіно Watch Docs Belarus

Аляксандра Баярына, архітэктарка

Уладзімір Садоўскі, інжынер, краязнаўца

Павел Дзюсекаў, краязнаўца, экскурсавод

Валер Гапееў, журналіст, пісьменнік

Ціхан Чарнякевіч, прэс-сакратар ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў»

Мікола Раманоўскі, перакладчык

Кацярына Сюркова, настаўніца

Ігар Казубаў, кухар

Ігар Бажэнка, інжынер

Святлана Жукава, прадпрымальнік

Галіна Чарапок, бібліятэкарка

Васіль Грыбоўскі, прадпрымальнік

Зміцер Юркевіч, гісторык, мастак

Аксана Шэлест, ГА «Цэнтр сацыяльных інавацый», дырэктарка

Андрэй Смыкоўскі, інжынер

Аксана Шараева, адміністратарка салона

Алена Лемеш, пенсіянерка, карэнная мінчанка

Крысціна Шыянок, судовая перакладчыца

Аляксей Арцёмаў, спецыяліст службы тэхнічнай падтрымкі, літаратар

Іна Студзінская, журналістка

Аліна Стэфановіч, перакладчыца

Вольга Маркітантава, загадчыца павільёна

Наталля Агарэлышава, менеджарка па культурнай спадчыне і турызму

Таццяна Славінская, кіраўніца праекта «Куфэрак дзіцячых кніг»

Арына Шапіра, загадчык вучэбнага кабінета

Кацярына Парыжаская, студэнтка

Алена Каткова, гісторык, выкладчык сацыяльна-гуманітарных дысцыплін

Юлiя Чабунiна, IT-спецыялiст

Ганна Шапуцька, жыхарка Мінска

Марына Казлоўская, настаўніца

Аляксандр Пашкевіч, гісторык і рэдактар

Наталля Гардзіенка, гісторык, архівістка

Ірына Азарынская, настаўніца гісторыі

Галіна Сіўчанка, выкладчыца англійскай мовы

Сяргей Шапран, даследчык беларускай літаратуры

Красікава Лана, дызайнерка

Алесь Плотка, камунікатар, літаратар

Марына Харэвіч, журналістка

Святлана Бергер, выкладчык

Вольга Цітова, архітэктарка

Дзяніс Міховіч, супрацоўнік турагенцтва

Сяргей Кізім, прадпрымальнік

Таццяна Дайлід, бухгалтарка

Святлана Чакушка, менеджарка культурніцкіх праектаў

Андрэй Буча, гісторык

Ларыса Соусь, пенсіянерка

Павал Мятліцкі, вярстальшчык-праграміст

Валерыя Навахацкая, перакладчыца

Анжэла Серадзюк, прадпрымальнік

Алеся Федаровiч, перакладчыца

Валярына Кустава, паэт

Арамаіс Міракян, журналіст

Канстанцін Шыталь, журналіст

Святлана Каханоўская, бiяхiмiк

Міхаіл Сяргеенка, менеджэр

Вольга Зароўская, дызайнерка

Юлія Капусціна, кансультантка кнігарні

Антаніна Кавалёва, намесніца старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі

Юлія Петруненка, стылістка

Наталля Грамыка, выкладчыца

Настасся Пугач, кіраўнік аддзела продажаў

Кацярына Масэ, студэнтка, паэтка, мастачка

Барыс Гарэцкі, журналіст

Ігар Кулікоў, выкладчык, перакладчык, паэт

Максім Лепушэнка, бухгалтар

Кацярына Царова, праграміст

Елізавета Каваленка, дызайнерка

Сяргей Асіпкоў, кінематаграфіст

Кацярына Фядзюк, аналітык

Марына Мiшакова, музычная кiраўнiца дашкольнай установы

Алена Куракевіч, менеджарка па знешнеэканамічных стасунках

Ігар Захлебаеў, прадпрымальнік

Любоў Садоха, супрацоўнік лакаматыўнага дэпо

Рына Зянюк, мастачка

Ягор Прыстаўка, дацэнт БДУ

Глеб Ганчароў, юрыст

Вікторыя Брэк, студэнтка

Святлана Шырвель, журналістка

Святлана Юркевіч, выкладчыца

Юлія Гаравікова, страхавая агентка

Алена Зялевіч, журналістка

Дзіна Кудрэйка, журналістка

Дзмітры Бусел, праграміст

Ірына Каткоўская, пенсіянерка

Дзяніс Брынкевіч, музыка, выкладчык

Любоў Лунёва, журналістка

Андрэй Жвалеўскі, пісьменнік

Анатоль Шырвель, журналіст

Аляксей Янукевіч, намеснік старшыні Партыі БНФ

Наталля Стралюхіна, прадпрымальніца

Валерыя Крымянецкая, маркетолаг

Кацярына Барысенка, стыль-рэдактарка

Кацярына Хольцапфэль-Варажун, філолаг

Вольга Пятрыніч, дэфектолаг

Тамара Мацкевіч, педагог

Аляксандра Дзмітранок, выкладчыца, перакладчыца

Таццяна Навасельская, метадыстка

Артур Богуш, апаратчык

Андрэй Вылінскі, перакладчык

Вольга Блажэвіч, журналістка

Леанід Міндлін, кінадакументаліст

Вячаслаў Сашчэка, рэжысёр

Ганна Трусава, мастачка, выкладчыца

Тамара Раговіна, пенсіянерка

Марыя Старобінская, дзеяч Беларускай габрэйскай супольнасці, філолаг

Раіса Глушанкова, перакладчыца-патэнтазнаўца

Павел Булаты, гiсторык, экскурсавод

Інэса Ганкіна, культуролаг, пісьменнік

Ірына Шумоўская, настаўніца

Надзея Нікалаева, журналістка газеты «Звязда»

Глеб Лабадзенка, журналіст, экскурсавод

Антон Рудак, гісторык, літаратар

Чарнаморцава Валерыя, арганізатарка вандровак

Бондарава Марына, архітэктарка

Зміцер Грахоўскі, кіроўца

Алена Радкевіч, мінчанка

Сяргей Южык, журналіст

Таццяна Ламейка, эканамістка

Сняжана Рогач, гісторык, выкладчыца

Святлана Курс, журналістка

Юлія Янчыленка, рамесніца

Юлія Латушкова, гісторык

Ірына Дрозд, рэдактарка

Таццяна Мілько, настаўніца

Яўгенія Рабцэвіч, кіраўніца групы

Аксана Сцяпанава, прадавец

Вольга Мініч, настаўніца

Марына Сідаровіч, філолаг

Дзмітрый Маслій, мастак

Наталля Жураўлёва, выкладчык

Таццяна Байко, экскурсавод

Алена Міхаленка, журналіст, выкладчык, літаратар

Юлія Кісялёва, рэдактар

Андрэй Грыгор’еў, выкладчык

Юлія Гагуліна, мінчанка

Галіна Шчарбакова, настаўніца

Алена Івашэвіч, доктарка

Вольга Міклашэвіч, дызайнерка

Сяргей Дубавец, журналіст

Наталля Журавлевіч, журналістка

Крымоўскі Зміцер, мінчук

Уладзімір Сабалеўскі, прадпрымальнік

Наталля Сузанская, мінчанка

Наталля Цюленева, сакратарка-рэферэнтка

Грахоўскі Зміцер, кіроўца

Валянцін Хасяневіч, перакладчык

Аляксандр Радкевіч, ваенны пенсіянер

Марына Канановіч, псіхолаг

Яраслаў Кунцэвіч, лагіст

Палiна Лукашова, юрыстка

Настасся Кудасава, паэтка

Ксения Мокан, дызайнерка

Яўгенія Быц, экскурсаводка

Майсевіч Наталля, навуковы супрацоўнік

Ала Шульга, iнжынерка

Ганна Місюкевіч, перакладчыца

Аляксандр Міхейчык, пенсіянер

Нэля Міхейчык, пенсіянерка

Тамара Міхейчык, спецыялістка па кадрах

Алена Счасная, архітэктарка

Вераніка Савось, аніматарка

Вольга Зоркіна, выкладчыца

ды іншыя

Паводле сайта “Наша Ніва

Кастрычнік 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.