Партыя БНФ » На Пружаншчыне асвяцілі помнік паўстанцам 1863-1864 гадоў
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


На Пружаншчыне асвяцілі помнік паўстанцам 1863-1864 гадоў

Дададзена 29.06.2018 1:08:49 | 472 праглядаў

Ля вёскі Ласасін Пружанскага раёну адбылося асвячэнне помніка палеглым паўстанцам 1863-1864 гадоў.

На ўрачыстасцях прысутнічалі сябры мясцовай філіі Таварыства беларускай мовы (ТБМ), прадстаўнікі інтэлігенцыі з Берасця, Гародні, Пружанаў, а таксама святары.

Свой верш “Касінерам Каліноўскага” зачытаў колішні галоўны рэдактар пружанскай газеты „Раённыя будні”, адзін з тых, хто аднаўляў помнік напрыканцы 80-х гадоў, Мікола Антаноўскі:

Помніць
Край сасновы, верасовы,
Як з «Мужыцкай праўдаю»
На прызбах
Дзецюкі і хлопцы Кастусёвы
Зрэбнаю свабодай
Трызнілі.
А пасля,
Абняўшы сохі з жалем,
Косы — з-пад застрэшкаў
I — наўсторч…
Касінераў без труны хавалі,—
Палажыўшы пад галовы корч.
Ды не гэта страшыла іх душы,
Горш за смерць —
Пазбавіцца надзей:

Будуць маскалі,
Паны, чынушы
Дзерці і далей
Сем шкур з людзей.
Хай палеглі тут,
У вольнай пушчы,
Зіпуны і світкі
На зары,—
Мой народ, я веру,
Неўміручы,
Бо нашчадкам
Волю падарыў.

Помнік на магіле, у якой пахаваныя парэшткі сарака чалавек, быў усталяваны яшчэ ў міжваенныя часы другой Рэчы Паспалітай. Пазней, з прыходам Саветаў, яго зруйнавалі, і ўжо на хвалі беларускага адраджэння напрыканцы 1980-х высілкамі мясцовых ТБМ і БНФ аднавілі. Ужо ў найноўшай гісторыі, у 1998 годзе, помнік быў расстраляны падчас вучэнняў, бо знаходзіцца цяпер ён на тэрыторыі вайсковага палігону вайскова-паветраных сілаў. У 2000-м была зроблена новая пліта і адбылося яе ўсталяванне над магілай паўстанцаў. Мясцовая грамада перыядычна ладзіць сюды экскурсіі.

IMG_6197_802x535

IMG_6199_802x535

IMG_6205_802x535

IMG_6206_802x535

IMG_6211_802x535

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Снежань 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.