Партыя БНФ » Міністэрства адукацыі: падставаў для адлічэння сябры Моладзі БНФ няма
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Міністэрства адукацыі: падставаў для адлічэння сябры Моладзі БНФ няма

Дададзена 30.06.2018 10:12:27 | 474 праглядаў

Напрыканцы траўня Моладзь БНФ паведамляла пра выпадак ціску на свайго актывіста, навучэнца сацыяльна-гуманітарнага каледжа Аляксандра Маскалёва, якому пагражалі выключэньнем з каледжа з-за дзейнасьці ў арганізацыі.

Па словах 18-гадовага хлопца, куратарка курсу ўжо размаўляла зь ім пра пэрспэктывы навучаньня, калі ён застанецца ў шэрагах моладзевай арганізацыі БНФ. Моладзь БНФ прыняла заяву з нагоды перасьледу актывіста.

Пасля гэтага выпадку кіраўнік Партыі БНФ Рыгор Кастусёў асабіста сустрэўся з дырэктарам каледжа, але дакладнага адказу пра сітуацыю так і не атрымаў. 6 ліпеня лідар БНФ наведаў Міністэрства адукацыі, дзе пра гэтую сітуацыю асабіста паразмаўляў з міністрам адукацыі Ігарам Карпенкам і перадаў яму афіцыйны зварот і рашучы пратэст з нагоды такіх пагроз у бок актывістаў Моладзі БНФ.

28 чэрвеня прыйшоў адказ ад Міністэрства адукацыі з подпісам міністра адукацыі Ігара Карпенкі, у якім адзначаецца, што падставы для адлічэння Аляксандра Маскалёва па ініцыятыве ўстановы адукацыі адсутнічаюць. Таксама ў адказе міністэрстве адукацыі адзначаецца, што куратар вучэбнай группы Дзэн А.Л і выкладчык Епіхава Я.А не пацвердзілі той факт, што з іх боку ў адрас Маскалёва гучалі пагрозы, але разам з тым адміністрацыяй каледжа праведзены гутаркі з выкладчыкамі, куратарамі вучэбных груп аб карэктных паводзінах у дачыненні да навучэнцаў – паведамляе сайт Наша ніва“.

dav

dav

Верасень 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.