Партыя БНФ » На абарону Курапатаў прыходзіць моладзь
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


На абарону Курапатаў прыходзіць моладзь

Дададзена 02.07.2018 12:01:08 | 260 праглядаў

На абарону Курапатаў прыходзяць дзеці і падлеткі. Яны пераносяць спёку і стаянне на нагах перад брамай рэстарацыі як і дарослыя.

Гаворыць актывіст Моладзі БНФ Арсеній Дзядок:

– Я жыву ў Менску. Мне 15 гадоў. Гэта справа вельмі патрэбная зараз. Гэта памяць нацыянальная. У мяне прадзед быў расстраляны. І дагэтуль невядома, дзе ён пахаваны.

IMG_3165

Дамінік прыйшоў разам з дзедам у 10 гадзін раніцы. Яны плануюць стаяць да вечара, і Дамінік абяцае вытрымаць. Ён мужна ўвесь час трымае ў руках бел-чырвона-белы сцяг. Хлопчык ганарыцца сваёй вахтай, гаворыць Дамінік:

– Тут расстрэльвалі паэтаў, пісьменнікаў, усіх беларусаў, якія былі за бел-чырвона-белы сцяг.

IMG_3155

Заехаў у Курапаты разам з малымі дзецьмі і старым бацькам жыхар Пружан. Мужчына вырашыў паказаць ім месца беларускага генацыду. Ён прывёз пратэстоўцам упакоўку мінералкі.

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Ліпень 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Чэр    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.