Партыя БНФ » Моладзь БНФ: у Курапатах міліцыянты сканфіскавалі не меньш за тры намёты
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Моладзь БНФ: у Курапатах міліцыянты сканфіскавалі не меньш за тры намёты

Дададзена 03.07.2018 3:13:05 | 437 праглядаў

Актывіст Моладзі БНФ Арсеній Дзядок атрымаў адказ міліцыі па справе з намётам. 6-га чэрвеня міліцыя забрала ў пратэстуючага супраць рэстарана ў Курапатах намёт, які актывіст збіраўся паставіць каля ўязной брамы.

IMG_3165Аказалася, што гэта не адзіны намёт, забраны ў той дзень. Цяпер рэч знаходзіцца ў Бараўлянскім РАУС. Кажа Арсеній Дзядок:

– Ён там не адзін – іх там тры. Першы намёт быў канфіскаваны адразу ж, калі толькі яго прынеслі. Другі намёт быў паламаны, і яго таксама забралі. І трэці – мой, канфіскаваны. Заўтра ці паслязаўтра можна пад’ехаць і забраць яго. Рэч усё ж дастаткова патрэбная.

Арсеній Дзядок таксама адзначыў, што міліцыянты, нягледзячы на патрабаванне, не выдалі яму на рукі ніякага дакумента, які б сведчыў пра тое, што намёт забралі ў аддзел. І толькі пасля заявілі, што праводзіцца праверка. У чым сутнасць праверкі – растлумачана таксама не было.

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Снежань 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.