Партыя БНФ » На шляху да Варшавы быў затрыманы старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


На шляху да Варшавы быў затрыманы старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў

Дададзена 03.07.2018 10:43:19 | 884 праглядаў

Лідэр Партыі БНФ Рыгор Кастусёў быў затрыманы па дарозе ў аэрапорт Менск-2. Ён зьбіраўся вылятаць у Варшаву, дзе меўся ўдзельнічаць у пасяджэньні міжнароднай камісіі польскага Сэйму. Паплечнікі па партыі ведалі, што з дому выехаў, але ў Варшаве не зьявіўся. Тэлефон палітыка быў адключаны.

Увечары 3 ліпеня намесьнік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч паведаміў, што Рыгор Кастусёў знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня Менскага раёну. Затрымалі лідэра БНФ, на думку Аляксея Янукевіча, за Курапацкую варту.

«Даведаліся, што ён не сеў на самалёт. Мы абзвоньвалі раённыя аддзелы міліцыі, і зусім нядаўна атрымалі інфармацыю, вельмi абмежаваную, што спадар Кастусёў знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання Менскага раёна, і што заўтра будзе суд», – распавёў Аляксей Янукевіч.

Калі і за што будуць судзіць лідэра Партыі БНФ, на дадзены момант дакладна невядома. «Але відавочна, што калі затрыманьне адбылося ў Менскім раёне, то судзіць могуць за ўдзел у акцыі супраць працы забаўляльнага комплексу з рэстарацыяй “Паедзем паямо” у Курапатах», – выказаў меркаваньне Янукевіч. Паводле яго слоў, Кастусёў апошні час шмат разоў наведваў Курапаты, дзе больш за месяц доўжыцца грамадзянская акцыя пратэсту супраць працы забаўляльнай ўстановы ў месцах масавых расстрэлаў ахвяраў бальшавісціх рэпрэсіяў.

Аляксей Янукевіч таксама адзначыў, што пасяджэньне камісіі польскага сейма, у якім плянаваў удзельнічаць Кастусёў, не з’яўляецца экстраным: «Такія сустрэчы праходзяць рэгулярна, на іх абмяркоўваецца сытуацыя ў Беларусі. Але гэта досыць важнае мерапрыемства, на якім можна выказаць польскай палітычнай супольнасьці нашую пазіцыю і расставіць акцэнты», – дадаў намеснік старшыні Партыі БНФ.

Як чакаецца, судовы працэс па справе старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва адбудзецца ў сераду 4 ліпеня ў судзе Менскага раёна – Менск, вул. Маякоўскага, 119А.

Верасень 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.