Партыя БНФ » Нягледзячы на арышт лідэра БНФ Рыгора Кастусёва, партыя бярэ ўдзел у слуханьнях у польскім Сэйме
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Нягледзячы на арышт лідэра БНФ Рыгора Кастусёва, партыя бярэ ўдзел у слуханьнях у польскім Сэйме

Дададзена 04.07.2018 10:37:38 | 1,150 праглядаў

Нягледзячы на арышт старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва, пазыцыя Беларускага Народнага Фронту агучаная на слуханьнях па Беларусі, якія адбываюцца сёньня ў польскім Сэйме.

Ад імя Партыі БНФ у слуханьнях бярэ ўдзел намесьнік старшыні Партыі БНФ Аляксандр Стральцоў.

Такія мерапрыемствы маюць найперш маральнае вымярэнне”, – так сустрэчу ў польскім Сейме з прадстаўнікамі беларускай апазіцыі каментуе намеснік старшыні Партыі БНФ Аляксандр Стральцоў. Тым не менш абмяркоўваюцца і практычныя моманты, якія пазней уплываюць на тое, якія пытанні падымаюцца на афіцыйным польска-беларускім узроўні.

стральцоў 2340Партыя БНФ прыехала на сустрэчу, якую ладзіць сеймавая камісія па замежных справах, з канкрэтнымі пытаннямі:

– Партыя БНФ заўсёды стаіць на варце нацыянальных каштоўнасцяў. У сувязі з гэтым для нас вельмі важная справа Курапатаў, абароны гэтага нашага нацыянальнага мемарыяла. Гэтае пытанне вядома будзе ўзнятае. Таксама, як заўсёды, нас непакояць адносіны беларускіх афіцыйных уладаў з Расеяй, гэтае пытанне таксама мы ўзнімаем - сказаў Аляксандр Стральцоў у камэнтары карэспандэнту Беларускага Радыё Рацыя.

Падчас адкрыцця пасяджэння камісіі па замежных справах польскага Сейма дэпутат ад „Грамадзянскай платформы” Роберт Тышкевіч адзначыў, што сустрэча адбывацца на фоне затрымання прадстаўнікоў апазіцыі ў Беларусі:

– Сустракаемся ў асаблівых абставінах апошніх дзён, бо ўчора прайшла хваля арыштаў у Беларусі. Мы хацелі б узяць голас у гэтым пытанні, як камісія па замежных справах. Хачу адзначыць, што салідарнасць камісіі па замежных справах з суседзямі і прыяцелямі з Беларусі павінна заўсёды акцэнтавацца. Мы хочам агучыць у публічнай прасторы імёны ўсіх асобаў, якія знаходзяцца пад арыштам.

У залі пасяджэнняў пакінулі два сімвалічныя месцы: для Мікалая Статкевіча і Рыгора Кастусёва, якія былі затрыманыя ў Менску. Напярэдадні прадстаўнікі дэлегацыі беларускай апазіцыі правялі сустрэчы ў Міністэрстве замежных спраў Польшчы.

DSC08257

DSC08261-833x400

У агучанай падчас слуханняў заяве камітэт па замежных справах Сейму Польшчы заклікае ўрад краіны прыняць тэрміновыя меры ў абарону грамадскіх дзеячаў і палітыкаў дэмакратычнай апазіцыі ў Беларусі, якія ўтрымліваюцца пад вартай у нечалавечых умовах.

У заяве Камітэт па замежных справах Сейма Польшчы выказвае заклапочанасць з нагоды хвалі рэпрэсіяў (арышты і пакаранні штрафамі) супраць грамадскіх актывістаў і апазіцыйных палітыкаў, удзельнікаў мірных пратэстаў рэстарана «Поедем поедим» ва ўрочышчы Курапаты, а таксама акцый 3 ліпеня ў Мінску і Гродне.

Камітэт па замежных справах заклікае ўрад Рэспублікі Польшчы прыняць тэрміновыя меры ў абарону Рыгора Кастусёва, Паўла Севярынца, Вольгі Мікалайчык, Мікалая Статкевіча, Вячвслава Сіўчыка, Максіма Вінярскага, Аляксандр Лаўрэнцьева і Мікалая Саляніка і рашуча патрабуе ад уладаў у Мінску неадкладнага вызвалення ўсіх арыштаваных і асуджаных, а таксама ўстрымацца ад іх далейшага пераследу.

“Мы таксама чакаем, што, улічваючы маштабы парушэнняў правоў чалавека і фундаментальных прынцыпаў дэмакратыі, польскі ўрад павялічыць існуючую падтрымку арганізацый грамадзянскай супольнасці, якія працуюць на дэмакратыю і абарону правоў чалавека ў Беларусі, шляхам абмену вопытам, каб падтрымаць свае ўласныя двух – і шматбаковыя ініцыятывы па ўмацаванню грамадзянскай супольнасці ў Беларусі”, — адзначаецца ў заяве.

Камітэт па замежных справах Сейма Польшчы па-ранейшаму зацікаўлены ў развіцці дыялогу і дзелавых адносін з Беларуссю. Аднак ўмовай для далейшай нармалізацыі адносінаў з Беларуссю застаецца спыненне рэпрэсій, свабодныя выбары ў адпаведнасці са стандартамі АБСЕ і захаванне правоў чалавека і грамадзяніна.

506f4063-200b-48b8-86aa-6ca0dabf49b7.file

Верасень 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.