Партыя БНФ » Працягваецца грамадзкая варта каля забаўляльнай установы ў Курапатах
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Працягваецца грамадзкая варта каля забаўляльнай установы ў Курапатах

Дададзена 05.07.2018 5:27:36 | 541 праглядаў

Працягваецца грамадзкая варта, якую грамадзкасьць ініцыявала каля ўваходу ў рэстаран “Поедим-поедим”, што распачаў працу каля Курапатаў, дзе пахаваныя тысячы ахвяраў бальшавісцкіх рэпрэсіяў.

5 ліпеня паводле графіку быў дзень, на які прыпадала дзяжурства актывістаў Партыі БНФ.

Ад апошняга дамка забаўляльнага комплексу – да апошняга курапацкага крыжа ўсяго 50 метраў. Абаронцы спрабуюць не прапускаць да рэстарана патэнцыйных наведвальнікаў. Беларускія апазіцыйныя палітыкі згодныя ў тым, што пытанне з рэстаранам каля памятнага ўрочышча – улада можа вырашыць за адну хвіліну.

Кажа сябра Сойму Партыі БНФ  Ігар Лялькоў:

Ігар Лялькоў увайшоў у склад Цэнтральнай камісіі– Улады маюць усе інструменты хуткага вырашэння гэтай сітуацыі. Трэба праводзіць пракурорскае расследванне, якім чынам гэтая ўстанова ўвогуле паўстала ў Курапатах. Я думаю, што да таго часу, як гэтае расследванне будзе праведзена, праца гэтай установы павінна быць спынена. Гэта ўлады могуць зрабіць у любы момант, хоць сёння, хоць заўтра. Ці будуць яны гэта рабіць, гэта пытанне, але думаю, што грамадскі ціск на ўлады можа паспрыяць развіццю падзеяў менавіта ў гэтым кінурунку – сказаў Ігар Лялькоў у камэнтары Беларускаму Радыё Рацыя.

«Сёньня вахта БНФ, а я сябра партыі БНФ, таму вырашыла падтрымаць аднадумцаў, тым больш што дзень сёньня цяжкі — адразу пасьля арыштаў і судоў. Але мы будзем стаяць далей», — сказала карэспандэнту Радыё Свабода актывістка БНФ Натальля Ільлініч, якая далучылася да абароны Курапатаў.

358AD1B3-FB00-4711-8265-E21837D44D1C_w1023_r1_s

Натальля Ільініч і Ніна Багінская

Паводле назіраньняў карэспандэнта Свабоды, з паўдня да 15 гадзіны ў рэстарацыю прыехала каля 10 аўтамабіляў, зь іх большасьць грузавых. Тры аўтамабілі былі з расейскімі нумарамі. У тым ліку на расейскіх нумарах да Курапатаў прыехаў Дзьмітрый з Бранску, але ня дзеля таго, каб паесьці ў рэстарацыі.

«Гэта тут пікетуюць? Я прыехаў, каб паціснуць руку гэтым мужным людзям», — сказаў Дзьмітрый.

Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў расказаў пра тэлефонную размову з дырэктаркай рэстарана «Поедем поедим» Сьвятланай Дубковай наконт перамоў з уласьнікамі рэстарацыі:

«Такая размова толькі што адбылася. Дырэктарка сказала, што сёньня ў рэстарацыі быў асноўны ўласьнік Зайдэс, яна перадала яму маю просьбу аб сустрэчы, і той паабяцаў пазваніць і дамовіцца пра сустрэчу асабіста. Таму буду чакаць званка. Што да фармату перамоваў ці „круглага стала“, дык мы ня зможам яго вызначыць бязь іншых удзельнікаў пікетаваньня, у прыватнасьці, бяз Паўла Севярынца, які пакуль у вязьніцы. Але я лічу, што сустракацца і размаўляць усё ж варта», — сказаў Рыгор Кастусёў.

Што важна ведаць аб пратэстах супраць новай рэстарацыі ў Курапатах

  • Рэстаран «Поедем поедим» у Курапатах меркавана запрацаваў увечары 5 чэрвеня.
  • Грамадзкія актывісты штодня ад 31 траўня пікетуюць забаўляльны комплекс, патрабуючы яго закрыцьця.
  • 1 чэрвеня рэстаран «Поедем поедим» пачаў рэклямавацца ў інтэрнэце.
  • 28 траўня карэспандэнт Свабоды трапіў на тэрыторыю комплексу, дзе пабачыў падрыхтоўку да хуткага адкрыцьця рэстарацыі.
  • 27 чэрвеня наведніцы рэстарацыі на аўтамабілі зьбілі актывіста Леаніда Кулакова, у яго пералом рукі.
  • Дагэтуль дакладна не вядома, хто ўладальнік рэстарацыі. Яе адрас супадае з адрасам ТАА «Амізбел», яго прадстаўнікі не ідуць на кантакт. Раней паведамлялася, што комплекс належыць кампаніі «БелРэстІнвэст».
  • Рэстаран стаіць за 50 мэтраў ад месца, дзе ў 1930-я адбываліся масавыя расстрэлы. Карнікі НКВД расстралялі тут ад 30 тысяч да 250 тысяч чалавек.
  • Будоўля забаўляльнага комплексу пад назвай «Бульбаш-хол» пачалася ў 2012 годзе ў ахоўнай зоне Курапатаў. У 2014-м ахоўную зону зьменшылі. Гісторыя будаўніцтва і змаганьня тут.
  • Першая грамадзкая абарона Курапатаў адбывалася ў 2001–2002 гг., калі моладзь пратэставала супраць пашырэньня кальцавой дарогі праз урочышча. На пачатку 2017-га актывісты адстаялі Курапаты ад будоўлі бізнэс-цэнтру.

Сталінскія рэпрэсіі і Курапаты

У Беларусі масавыя рэпрэсіі пачаліся яшчэ з прыходам да ўлады бальшавікоў — у 1917 годзе. А скончыліся, калі памёр Сталін — у 1953-м. Дасьледчыкі мяркуюць, што іх зазналі як мінімум 600 тысяч чалавек. Паводле іншых ацэнак, гэтая лічба дасягае 1,4 мільёна. Але дакладная колькасьць невядомая — КДБ дагэтуль не раскрыў архівы. Паводле розных падлікаў, ад 30 да 250 тысяч чалавек карнікі НКВД расстралялі з 1937 па 1941 гады ў Курапатах — лясным масіве пад Менскам.

Асноўнае пра Курапаты

7 адказаў на наіўныя пытаньні пра рэстаран ля Курапатаў і пратэсты супраць яго

Кастрычнік 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.