Партыя БНФ » Намесьнік старшыні БНФ Аляксей Янукевіч: расейская АЭС ў Беларусі нясе пагрозу беларускай незалежнасьці
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Намесьнік старшыні БНФ Аляксей Янукевіч: расейская АЭС ў Беларусі нясе пагрозу беларускай незалежнасьці

Дададзена 06.07.2018 12:07:54 | 386 праглядаў

Група еўрапейскіх рэгулятараў у сферы ядзернай бяспекі (ENSREG) апублікавала справаздачу аб выніках партнёрскай праверкі вынікаў стрэс-тэстаў Беларускай АЭС і сумесны з Дзяржатамнаглядам прэс-рэліз.

росатом аэсСправаздача еўрапейскіх рэгулятараў па БелАЭС апынулася агульным чынам станоўчай, але з шэрагам рэкамендацыяў. Паводле высноў экспертаў, «Беларусь выканала свае добраахвотныя абавязацельствы па правядзенні стрэс-тэстаў Беларускай АЭС шляхам падрыхтоўкі Нацыянальнага дакладу.

У сваю чаргу намеснік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч звяртае ўвагу на тое, што праект БелАЭС носіць эксперыментальны характар і нясе пагрозу беларускай незалежнасці:

– Будаўніцтва расейцамі АЭС у Беларусі не спрыяе памяньшэнню залежнасці Беларусі ад Расеі, а наадварот павялічвае прывязку да Расеі. Таму што і тэхналогія расейская. Прычым гэта фактычна эксперыментальная тэхналогія, таму што такіх рэактараў “Росатам” яшчэ не будаваў.

У справаздачы разглядаліся тры важныя тэмы: уплыў на АЭС землятрусаў і іншых экстрэмальных умоў надвор’я, ацэнка стану станцыі пры страце электраэнергіі і ацэнка бяспекі АЭС. Эксперты адзначаюць, што ў цэлым структура сейсмічнага праектавання БелАЭС адпавядае бягучай міжнароднай практыцы, МАГАТЭ і міжнародным узроўням бяспекі. Сярод рэкамендацый Дзяржатамнагляду – забеспячэнне своечасовай рэалізацыю мер па павышэнні бяспекі, прымаючы пад увагу практыку ЕЗ.

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Кастрычнік 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.