Партыя БНФ » Наведвальніка рэстарацыі “Поедем, поедим” будуць судзіць за лаянку
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Наведвальніка рэстарацыі “Поедем, поедим” будуць судзіць за лаянку

Дададзена 10.07.2018 11:01:53 | 718 праглядаў

У аўторак, 17 ліпеня, у судзе Менскага раёна (Менск, вул. Маякоўскага, 119А) адбудзецца разгляд справы аб адміністратыўным правапарушэньні ў дачыненьні да аднаго з наведвальнікаў рэстарацыі “Поедем, поедим”, што размешчаная каля народнага мэмарыялу ахвяраў бальшавісцкіх рэпрэсіяў у Курапатах.

Грамадзянін Нелюб С.А. абвінавачваецца ў здзяйсьненьні адміністратыўнага правапарушэньня, прадугледжанага артыкулам 9.3. КаАП “Абраза”, за якое прадугледжанае адміністратыўнае спагнаньне ў выглядзе штрафу памерам да 20 базавых адзінак.

На судовы разгляд у якасьці заяўніка запрошаны старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, паводле скаргі якога і была ўзбуджаная адміністратыўная вытворчасьць ў дачыненні да правапарушальніка Нелюба С.А.

Як паведаміў прэс-службе Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, пасдтавай для скаргі стаў інцыдэнт з удзелам Нелюба, які адбыўся 14 чэрвеня:

Нелюб С.А. (2)

Нелюб С.А.

-          У гэты дзень абаронцы Курапатаў трымалі варту каля брамы рэстарацыі “Поедем, поедим”, не дапускаючы працы забаўляльнай установы каля месца гібелі тысяч ахвяраў камуністычнага рэжыму. Грамадзянін Нелюб, які прыехаў да рэстарацыі на машыне, выказваў абурэнне грамадкай вартай, абаражаў пратэстоўцаў і нават спрабаваў скіраваць свой аўтамабіль наўпрост на людзей. Былі выкліканыя супрацоўнікі ДАІ, якія на патрабаваньне Нелюба склалі на ўдзельнікаў грамадзкай варты блізу дзесятка пратаколаў па артыкуле 18.23 КаАП за парушэньне правілаў дарожнага руху, а на мяне склалі яшчэ і пратакол па артыкуле 23.34 за парушэньне парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў. Я зьвярнуў увагу супрацоўнікаў ДАІ, што аўтамабіль грамадзяніна Нелюба не праходзіў належны тэхагляд, і на гэтай падставе на яго таксама быў складзены адміністратыўны пратакол. Гэты чалавек яўна не чакаў такога павароту падзеяў, і адрэагаваў на справядлівыя заўвагі міліцыянтаў бруднай і непрыстойнай лаянкай, абражаючы ўсіх прысутных. Давялося запатрабаваць ад міліцыі зафіксаваць гэткія супрацьпраўныя паводзіны Нелюба. Агулам па маёй заяве на яго былі складзеныя два пратаколы аб адміністратыўным правапарушэньні: адзін за няпройдзены тэхагляд аўтамабіля, а другі за нецэнзурную лаянку. Усе прысутныя пры гэтым інцыдэнце могуць пацьвердзіць, што паводзіны Нелюба былі яўнай правакацыяй, ён сьвядома шукаў канфлікту, хваліўся што ягоны бацька ў 1942 годзе служыў у войсках НКУС. Суд павінны даць належную ацэнку дзеяньням правапарушальніка. Паглядзім, як павядзе сябе ў гэтым выпадку судовая сыстэма Беларусі.

Нагадаем, што на мінулым тыдні па выніках падзеяў 14 чэвеня суд Партызанскага раёну Менску ўжо аштрафаваў старшыню БНФ Рыгора Кастусёва на 30 базавых велічынь (735 рублёў) па артыкуле 23.34 КаАП.

Кастрычнік 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.