Партыя БНФ » 12 ліпеня пройдзе круглы стол “Абарона Курапатаў: якія далейшыя крокі?”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


12 ліпеня пройдзе круглы стол “Абарона Курапатаў: якія далейшыя крокі?”

Дададзена 11.07.2018 1:34:15 | 637 праглядаў

12 ліпеня а 12-й гадзіне ў сядзібе БНФ адбудзецца круглы стол дэмакратычнай грамадзкасьці “Абарона Курапатаў: якія далейшыя крокі?”.

Курапаты - знакУлада адрэагавала на Курапацкую варту празь месяц ад яе пачатку арыштамі арганізатараў ды найбольш актыўных удзельнікаў. ДАІ склала дзясяткі пратаколаў на актывістаў, але грамадзкая варта працягваецца. Забаўляльны комплекс “Поедем, поедім” працуе, але колькасьць наведвальнікаў мізэрная – людзі байкатуюць забаўляльную ўстанову, што вырашыла адчыніцца каля месца масавых растрэлаў ахвяраў бальшавіцкіх рэпрэсіяў. Уласьнік заяўляе пра гатоўнасьць да перамоваў.

Якой мусіць быць далейшая стратэгія змаганьня за належнае стаўленьне дзяржавы й бізнэсу да Курапатаў? Якія новыя крокі можа і павінна зрабіць грамадзтва дзеля абароны нацыянальнага нэкропалю Курапаты? Якая можа быць супольная пазыцыя абаронцаў Курапатаў у выпадку перамоваў з уласьнікам рэстарацыі?

Партыя БНФ арганізуе круглы стол дэмакратычнай грамадзкасьці, дзе будуць абмеркаваныя гэтыя ды іншыя пытаньні абароны Курапатаў. Удзел возьмуць кіраўнікі арганізацыяў ды дэмакратычныя актывісты, што нясуць Курапацкую варту, лідэры ды ўдзельнікі ініцыятываў, што дзесяцігодзьдзямі змагаюцца за недатыкальнасьць ды належную мэмарыялізацыю Курапатаў, дэпутаты парлямэнту Алена Анісім і Ганна Канапацкая, палітыкі і грамадзкія лідэры.

Круглы стол адбудзецца ў цэнтральным офісе Партыі БНФ (Менск, вул. Чарнышэўскага, 3) ў чацьвер, 12 ліпеня, ад 12 да 14 гадзіны.

  • Youras Ziankovich

    Гэта шырокі круглы стол з запрашэньнем уласьнікаў, прадстаўнікоў улады і журналістаў, як было задумана і дамоўлена? Ці гэта сабрацца зноў пагаварыць “калі бульдозэры прыедуць зносіць рэстаран, які мы не будавалі, і які мы ня ўяўляем, колькі каштуе”?

  • http://tpito4ki.blogspot.com/ Михаил Свая

    Решение «проблемы Куропат» может оказаться насколько ПАРАДОКСАЛЬНЫМ, настолько и глобальным.

    Чтобы у иных «субъектов хозяйствования» не было соблазна прихватывать «куски» охранной зоны (О3), нужно ОДНАЖДЫ поступить наоборот, включив в эту зону всю территорию развлекательного центра, и обязав его (взамен) наблюдать за ходом развития идеи «симбиоза» через смарт-контракт с перспективой «расползания» эксперимента по всей планете.

    Предмет договора – это КОНТУР охранной зоны, математически прописанный внутри среды существования самого смарт-контракта. Отделяющий в контрольных точках (своего рода фронтира) теоретически бе3Упречное решение проблемы, от БЛИЖНЕГО к нему из возможных, варианта исполнения. И так по каждой из составляющих идеальности, непосильной на данном этапе.

    Образно говоря, если сравнивать нашу планету с катышем скарабея, в который самка иногда прячет яйцо, то пусть «зачаточной» точкой этого яйца выступает Минск со СВОИМ решением проблемы Куропат, а не какой-нибудь ЦЕРН со своим коллайдером! МЫ ЭТО ЗАСЛУЖИЛИ.

    Это первый набросок. Продолжать кокретизировать вне широкого обсужденя не вижу смысла.

    #блекчыйнумар432

Лістапад 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.