Партыя БНФ » Моладзі БНФ вярнулі намёт, сканфіскаваны падчас курапацкай варты
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Моладзі БНФ вярнулі намёт, сканфіскаваны падчас курапацкай варты

Дададзена 11.07.2018 7:35:49 | 330 праглядаў

Актывісту Моладзі БНФ Арсенію Дзядку міліцыя вярнула намёт, які быў адабраны падчас абароны Курапатаў.

Арсенію дахаты даслалі ліст з адзьдзяленьня міліцыі Менскага РУУС, дзе паведамляецца, што намёт зараз знаходзіцца ў Бараўлянскім аддзеле міліцыі Менскага РУУСа.

Намёт у актывіста забралі міліццянты 6 чэрвеня, калі пратэсты на пад’ездзе да рэстарацыі “Паедзім паядзім” толькі распачыналіся.

Распавядае сам Аресеній Дзядок:

IMG_3165Да мяне падышлі два міліцыянты й папрасілі прайсьці ў машыну «прабіць» мяне па базе. Адвялі ў машыну. Там сядзеў мужчына з камэрай ды здымаў. Калі падышоў журналіст, яны прапанавалі ад’ехаць на запраўку. Як толькі ад’ехалі, то падышоў міліцэйскі начальнік, які ўжо ведаў, як мяне клічуць, і пачаў у машыне праз куртку выцягваць намёт. Потым я яшчэ хвілінаў пяць за ім хадзіў і пытаў пра намёт. Потым ён перадаў намёт свайму супрацоўніку і сказаў, калі не памыляюся, каб гэты намёт да нейкай справы «дашылі» ці нешта падобнага кшталту. Калі я спрабаваў пра намёт запытаць, ён усё спрабаваў перавесьці размову на нешта асабістае (кшталту вучобы).

Таксама Ансэній паведаміў, што міліцыянт падышоў да яго, пачаў пытаць пра вучобу, і неўзабаве перавёў тэму на ягоную куртку, пад якой, дарэчы, і знаходзіўся гэты намёт, пасля чаго міліцыянт выцягнуў гэты самы намёт.

Міліцэйская машына знаходзілася каля заправачнай станцыі, якая знаходзіцца ў некалькіх мэтрах ад уваходу ў рэстарацыю.

Дарэчы, гэта не адзіны намёт, які быў сканфіскаваны міліцыянтамі ў абаронцаў Курапатаў. Па словах Арсенія Дзядка, агулам было адабрана тры намёты: Іншы  намёт быў канфіскаваны адразу ж, калі толькі яго прынеслі, а трэці намёт быў паламаны, і яго таксама забралі міліцыянты.

tu5S2LCJsTw

Верасень 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.