Сябра Сойму БНФ Вольга Лагвіновіч папярэджаная судом за акцыю ў ЗаслаўіДададзена 12.07.2018 12:02:52 | 763 праглядаў 11 ліпеня суд Маладзечанскага раёна разгледзіў адміністратыўную справу ў дачыненьні да сябры Сойму Партыі БНФ Вольгі Лагвіновіч, якая была абвінавачаная ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве “Астравецкі шлях”, што абылося 26 траўня ў Заслаўі. Асаблівасьцю разгледжанай судом справы было тое, што масавай акцыі 26 траўня ў Заслаўі фактычна не было – арганізатары падавалі мясцовым уладам заяўку на правядзеньне мітынгу, прысьвечанага наступствам аварыі на Чарнобыльскай АЭС і пагрозам, зьвязаным з будаўніцтвам АЭС у Астраўцы. Аднак дазволу на правядзеньне акцыі мясцовыя ўлады не далі. Таму акцыя складалася з наведваньня розных памятных месцаў горада з расповедамі пра гісторыю Заслаўя і круглага стала па атамнай праблематыцы. Агулам былі задзейнічаныя каля двух дзясяткаў палітыкаў і грамадзкіх актывістаў з дэмакратычных арганізацый. Аднак міліцыянты ўсё роўна склалі пратаколы за «парушэньне парадку арганізацыі або правядзеньня масавых мерапрыемстваў» паводле артыкулу 23.34 КаАП у даыненьні да ўдзельнікаў круглага стала: актывістаў Партыі БНФ Вольгі Лагвіновіч, Яна Лагвіновіча, Ігара Лялькова, Вячаслава Сіўчыка, Марыны Найдзіч, а таксама намесьніка старшыні Беларускай Партыі “Зялёныя” Зьміцера Кучука. Сёлета аргкамітэт «Чарнобыльскага шляху», які штогод праходзіць 26 красавіка ў гадавіну аварыі на ЧАЭС, вырашыў праводзіць акцыі кожны месяц 26-га чысла ў гарадах, разьмешчаных паміж Менскам і Астраўцом — Заслаўі, Радашкавічах, Маладэчне, Вялейцы, Смаргоні, Ашмянах. Сэрыя акцый мае завершыцца 26 лістапада ў Астраўцы. П Калі ж 11 ліпеня сьведкі-міліцыянты ўсё ж наведалі суд, іх паказаньні відавочна сьведчылі пра адсутнасьць складу правапарушэньня ў дзеяньнях асобаў, на якіх былі складзеныя адміністратыўныя пратаколы. Сябра Сойму Партыі БНФ Кацярына Шуст, якая назірала за судовым працэсам, прыводзіць красамоўны прыклад таго, як у беларускім судзе сьведкі-міліцыянты даводзяць вінаватасьць у справах у дачыненьні да актывістаў апазыцыі: Суд: У чым выяўляўся актыўны ўдзел Лагвіновіч? “У цэлым судовы працэс над Вольгай Лагвіновіч выглядаў вельмі сьмешна” – робіць выснову Кацярына Шуст. Тым не меньш, нягедзячы на відавочна непераканаўчыя доказы, суд Маладзечанскага раёна прызнаў сябра Сойму Партыі БНФ Вольгу Лагвіновіч вінаватай ў парушэньні парадка правядзеньня масавых мерапрыемстваў і прысудзіў ёй адміністратыўнае спагнаньне ў выглядзе папярэджаньня. Круглы стол у Заслаўі 26 траўня па тэме будаўніцтва Астравецкай АЭС. |
|
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.
|