Партыя БНФ » Адміністратыўная справа супраць актывіста БНФ Валерыя Мінца спыненая
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Адміністратыўная справа супраць актывіста БНФ Валерыя Мінца спыненая

Дададзена 14.07.2018 4:35:27 | 416 праглядаў

Актывіст Партыі БНФ з Ліды Валер Мінец атрымаў афіцыйны ліст з УУС адміністрацыі Ленінскага раёна Менску. У ім паведамляецца, што адміністратыўная справа ў дачыненні да Мінца паводле артыкулу 12.17 (частка 4) Кодэксу аб адміністратыўных правапарушэннях спынена.

Валер МінецМіліцыя ўрэшце не знайшла ў дзеяннях Валера Мінца складу  правапарушэння.

Адначасна паведамляецца, што Мінец можа забраць “изъятые” раней “товарно-материальные ценности”.

Гэтымі каштоўнасцямі ёсць новыя крыжы, вырабленыя Зміцерам Дашкевічам для ўстаноўкі ў народным мемарыяле ў Курапатах і безпадстаўна забраныя міліцыяй у час іх перавозкі.

Сам Мінец усё адно абураны: пытае, «нахалеру было распачынаць дурны спэктакаль». Яго, а таксама актывістаў Ягора Лаўрухіна і Зьмітра Дашкевіча, 29 чэрвеня затрымлівалі з удзелам ДАІ і «людзей у цывільным», ды адпусьцілі праз тры гадзіны, склаўшы пратаколы і канфіскаваўшы крыжы. Затым на вытворчасьць кампаніі Дашкевіча «Цесьляры», дзе вырабляліся крыжы, прыехаў супрацоўнік АБЭП, ды яго прагнаў уладальнік арэндаваных кампаніяй памяшканьняў, бо той ня меў законных падставаў для праверкі.

37044844_808868859503853_4519901527929782272_n

Паводле рэгіянальнага сайту “Гарадзенская Вясна

Снежань 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.