Партыя БНФ » Віцебскі гарвыканкам ня даў дазволу мясцовай арганізацыі БНФ на правядзеньне фэстывалю «Дзень незалежнасьці»
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Віцебскі гарвыканкам ня даў дазволу мясцовай арганізацыі БНФ на правядзеньне фэстывалю «Дзень незалежнасьці»

Дададзена 15.07.2018 12:07:44 | 413 праглядаў

Віцебскі гарвыканкам ня даў дазволу мясцовай арганізацыі Партыі БНФ на правядзеньне фэстывалю «Дзень незалежнасьці»

сьцяг віцебскуПра адмоўнае рашэньне гарадзкіх уладаў наконт заяўленай імпрэзы на сваёй старонцы ў Фэйсбуку паведаміў Кастусь Смолікаў, кіраўнік абласной арганізацыі Партыі БНФ.

Вулічны фэстываль «Дзень незалежнасьці» мусіў адбыцца 27 ліпеня на цэнтральных пешаходных вуліцах Віцебску – Талстога, Крылова і Суворава, а таксама ў парку Партызанскай славы імя Міная Шмырова.

Дата для фэстывалю была выбраная невыпадкова: да 1996 году 27 ліпеня лічыўся афіцыйным Днём незалежнасьці Рэспублікі Беларусь, бо менавіта ў гэты дзень у 1990 годзе была прынятая Дэклярацыя аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларускай ССР.

У заяўцы, накіраванай ў гарвыканкам, спадар Кастусь спаслаўся на артыкул 35 Канстытуцыі, які гарантуе грамадзянам свабоду сходаў, мітынгаў і іншых масавых мерапрыемстваў, і на Закон «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь».

У сваю чаргу Віцебскі гарадзкі камітэт у асобе Віктара Глушына, намесьніка кіраўніка, спаслаўся на рашэньне гэтага выканаўчага органа №881 ад 10 ліпеня 2009 году «Аб масавых мерапрыемствах у горадзе Віцебску». Маўляў, калі імпрэза праходзіць у некалькіх раёнах гораду, то тады пытаньне наконт дазволу на яе правядзеньне знаходзіцца ў кампэтэнцыі гарвыканкаму; а калі ў адным раёне, як у выпадку з заяўкай кіраўніка абласной арганізацыі БНФ, то трэба зьвяртацца ў адміністрацыю адпаведнага раёну.

Паводле словаў Кастуся Смолікава, ён ня спыніцца на гэтым і будзе цяпер падаваць заяўку ў адміністрацыю Кастрычніцкага раёну Віцебску.

Уладзімер Бяляўскі, рэгіянальны сайт “Віцебская Вясна

Кастрычнік 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.