Партыя БНФ » На Лідчыне актывісты БНФ паставілі помнік паўстанцам 1863 году
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


На Лідчыне актывісты БНФ паставілі помнік паўстанцам 1863 году

Дададзена 16.07.2018 9:08:06 | 653 праглядаў

Паміж вёскамі Малое Вольжава і Мохавічы ў Лідзкім раёне на месцы пахаваньня паўстанцаў 1863 году актывісты Партыі БНФ ўстанавілі мэмарыяльны знак. Мэмарыял зроблены рукамі актывістаў патрыятычных суполак і дэмакратычных аб’яднаньняў Лідчыны.

C973CC4C-AA8A-458B-8950-39C15E8381AE_cx0_cy1_cw0_w1023_r1_sДа валуноў з надпісам «Невядомым паўстанцам» днямі дадалі косы і вілы, якімі былі ўзброеныя беларускія паўстанцы супраць Расейскай імпэрыі.

Кіраўнік Лідзкай арганізацыі Партыі БНФ Сяргей Пантус сказаў Свабодзе, што мэмарыял яны цалкам зрабілі сваімі рукамі.

«І ідэя праекту, і матэрыялы — усё зроблена намі самімі, мы не зьвярталіся ні да архітэктараў, ні да іншых адмыслоўцаў, — кажа Пантус. — А таму гэта і ёсьць сапраўдны народны мэмарыял у гонар тых, хто аддаў свае жыцьці за нашу свабоду».

Лідзкія ўлады аб’явілі, што плянуюць правесьці ў гэтым месцы раскопкі з тым, каб пераканацца, ці сапраўды там пахаваныя паўстанцы. Актывіст Партыі БНФ зь Бярозаўкі Вітольд Ашурак распавёў   карэспандэнту Радыё Свабода, што ён супраць падобных раскопак, паколькі ўсе мясцовыя людзі добра ведаюць, што там пахаваныя менавіта паўстанцы.

«Нам людзі расказалі, якія памятаюць, што ў міжваенны час уладальнік фальварку Шчытна паставіў у гонар паўстанцаў крыж, — згадвае Ашурак. — І людзі пераказвалі гэта з пакаленьня ў пакаленьне, і туды заўсёды прыходзілі местачкоўцы, каб ушанаваць памяць паўстанцаў».

29 ліпеня каля мэмарыялу плянуюць правесьці ўшанаваньне памяці паўстанцаў 1863 году. Для гэтага падалі заяўку ў Лідзкі райвыканкам.

Паводле Радыё Свабода

Снежань 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.