Партыя БНФ » Лідэр БНФ Рыгор Кастусёў спыняе арганізацыю перамоваў па Курапатах
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Лідэр БНФ Рыгор Кастусёў спыняе арганізацыю перамоваў па Курапатах

Дададзена 17.07.2018 1:42:56 | 548 праглядаў

Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў абвесціў пра прыпыненне сваёй працы па арганізацыі перамоваў з уладальнікамі рэстарацыі “Поедем, поедим” у Курапатах.

Рыгор Кастусёў (2)Пра гэта палітык заявіў праз прыватны акаўнт у фэйсбуку

Далей падаецца тэкст заявы Старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва:

У апошнія дні сітуацыя з адкрыццём забаўляльна-рэстарацыйнага комплексу “Поедем, поедим” каля месца зьнішчэння ахвяраў бальшавізму ў Курапатах абвастрылася. Уладальнікі і супрацоўнікі рэстарацыі бяруць ўласнаручны ўдзел у збіцці пратэстоўцаў, улады ажыццяўляюць адміністратыўны пераслед удзельнікаў грамадзкай варты, у гэты час самая рэстарацыя працягвае функцыянаваць, нягледзячы на мізэрную колькасць наведвальнікаў.

Перакананы, што знаходжанне забаўляльна-рэстарацыйнага комплексу “Поедем, поедим” каля месца зьнішчэння ахвяраў бальшавізму ў Курапатах з’яўляецца недапушчальным.

Справа з арганізацыяй перамоваў паміж прадстаўнікамі грамадзкасці і ўладальнікамі рэстарацыі, ініцыяваная апошнімі ў адказ на блакаванне забаўляльнага комплексу, зацягнулася ўжо на месяц і, як выглядае, на гэты момант зайшла ў тупік.

16 ліпеня на нарадзе аргкамітэту абаронцаў Курапатаў з боку прадстаўнікоў шэрагу арганізацый-удзельніц Курапацкай варты было заяўлена пра недавер мне як асобе, што ўзяла на сабе справу арганізацыі перамоваў паміж прадстаўнікамі грамадзкасці і ўладальнікамі рэстарацыі.

Лічу, што абавязковай умовай поспеху справядлівага і маральна абгрунтаванага грамадзкага ціску ў цяперашняй сітуацыі вакол Курапатаў з’яўляецца безумоўная еднасць пазыцыяў пратэстоўцаў. Для плённай працы па арганізацыі перамоваў усіх зацікаўленых бакоў мне было важна адчуваць падтрымку ў гэтай справе з боку арганізацыяў, якія бяруць удзел у Курапацкай варце. Вынікі нарады 16 ліпеня сведчаць, што з боку шэрагу арганізацый гэтая падтрымка страчаная. Адпаведна, я не лічу сабе ўпаўнаважаным на арганізацыю перамоўнага працэсу паміж бакамі.

З улікам выкладзенага я спыняю свае функцыі па арганізацыі перамоваў паміж уладальнікамі рэстарацыі “Поедем, поедим” і пратэстоўцамі.

Я зрабіў усё што мог для вырашэння шляхам перамоваў праблемы з ажыццяўленнем вакол Курапатаў забаўляльнай дзейнасці . Калі нехта будзе здольны дамагчыся большага для вырашэньня прабемы – я ад імя Партыі БНФ дэклярую гэтаму чалавеку ці арганізацыі падтрымку і ўсебаковае садзейнічанне ў гэтай справе.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Сакавік 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Лют    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.