Партыя БНФ » Менгарвыканкам адказаў БНФ на запыт пра дабраўпарадкаваньні на Вайсковых могілках Менску
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Менгарвыканкам адказаў БНФ на запыт пра дабраўпарадкаваньні на Вайсковых могілках Менску

Дададзена 19.07.2018 12:09:40 | 555 праглядаў

Для спыненьня ўпарадкаваньня Вайсковых могілак няма падстаў, сьцьвярджаецца ў адказе Менгарвыканкама на зварот, іныцыяваны Грамадзкім аб’яднаньнем БНФ “Адраджэньне”.

Вайсковыя могілкі на вуліцы Казлова ў Менску — адзін з самых старых нэкропаляў беларускай сталіцы, яны маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці. Першыя згадкі пра Вайсковыя могілкі адносяцца да 1840 году, асьвячэньне могілак адбылося ў 1895 годзе.

Магілы Паўлюка Труса і Кузьмы Чорнага на Вайсковых могілках
Магілы Паўлюка Труса і Кузьмы Чорнага на Вайсковых могілках

Радыё Свабода вылучае тры тэзісы з адказу Менгарвыканкаму

  1. Спэцкамбінат КБА выконвае ўсе працы па добраўпарадкаваньні і ўтрыманьні Вайсковых могілак на заканадаўчай аснове. Для іх спыненьня падстаў няма.
  2. Тры пахаваньні на Вайсковых могілках аднесены да гісторыка-культурных каштоўнасьцяў. Гэта помнікі на магілах літаратараў Янкі Купалы, Якуба Коласа і Марыі Міцкевіч. (Пра тое, што нэкропаль цалкам прызнаны гісторыка-культурнай каштоўнасьцю, Менгарвыканкам не згадаў.)
  3. Сваякі пахаваных на Вайсковых могілках зьвярталіся ў Менгарвыканкам з просьбай дэмантаваць надмагільлі і ўсталяваць замест іх надгалоўнікі.

Што адбываецца?

На пачатку чэрвеня спэцкамбінат камунальна-бытавога абслугоўваньня пачаў «добраўпарадкаваньне» Вайсковых могілак у Менску. Супрацоўнікі камбінату

​Гэта прадугледжана Законам аб пахаваньні і пахавальнай справе і інвэнтарызацыяй могілак, праведзенай у 2015 годзе, тлумачыў Свабодзе намесьнік дырэктара спэцкамбінату КБА Сяргей Тур. Таксама Тур спасылаўся на рашэньне Менгарвыканкаму аб добраўпарадкаваньні Вайсковых могілак, прынятае ў траўні. На сайце Менгарвыканкаму гэтага рашэньня не публікавалі.

Актывісты сьцьвярджалі, што «добраўпарадкаваньне нагадвае знос», і заклікалі да абароны могілак.

У канцы чэрвеня ўлады паабяцалі прыпыніць добраўпарадкаваньне Вайсковых могілак. Выявілася, што рэканструкцыя Вайсковых могілак вялася без праекту і з парушэньнямі ўмоваў Мінкульту.

 

Адказ пра вайсковыя могілкі

Адказ пра вайсковыя могілкі 2

Адказ пра вайсковыя могілкі 3

Снежань 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.