Партыя БНФ » У Віцебску БНФ патрабуе ўшанаваньня памяці пра ахвяраў сталінскага тэрору
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


У Віцебску БНФ патрабуе ўшанаваньня памяці пра ахвяраў сталінскага тэрору

Дададзена 22.07.2018 9:24:50 | 321 праглядаў

Віцебская абласная арганізацыя Партыі БНФ зьвярнулася да ўладаў з прапановамі па ўшанаваньні памяці ахвяраў сталінскага тэрору.

хайсыКопіі сваіх лістоў, дасланых начальнікам КДБ па Віцебскай вобласьці і СІЗА №2 Віцебску, старшыня абласной рады Партыі БНФ Кастусь Смолікаў разьмясьціў у Фэйсбуку. Як патлумачыў актывіст карэспандэнту рэгіянальнага сайту «Віцебская Вясна» , зьвярнуцца ў гэтыя ўстановы пастанавіла супольная грамадзкая ініцыятыва «Хайсы» (сябрам якой ён таксама зьяўляецца), але было прызнана, што лепш, калі калі ліст будзе ад імя арганізацыйнай структуры БНФ як зарэгістраванай арганізацыі.

Паводле спадара Смолікава, падставай для лістоў стаў фармальны падыходаў спэцслужбаў да зваротаў актывістаў што да высьвятленьня праўды пра палітычныя рэпрэсіі на Віцебшчыне.

У той час як прадстаўнікі дэмакратычнай супольнасьці вобласьці апякуюцца месцамі пахаваньняў ахвяраў палітычных рэпрэсіяў (ля вёсак Хайсы, Паляі, у Цёплым лесе, пад Полацкам ды Воршай), а таксама па драбніцах зьбіраюць інфармацыю пра падзеі мінулага, УКДБ па Віцебскай вобласьці ў межах сваёй кампэтэнцыі аніяк не спрыяе высьвятленьню акалічнасьцяў тагачаснай гісторыі. Таму Кастусь Смолікаў просіць пра асабістую сустрэчу зь нядаўна прызначаным кіраўніком гэтага ведамства.

Партыйны актывіст разьлічавае даведацца ад абласнога начальніка дзяржбясьпекі пра наяўнасьць у спэцархівах асабістых справаў ахвяраў рэпрэсіяў 1918 – 1953 гг., наяўнасьць унутранай дакумэнтацыі за 1936 – 1941 гг. ды пра ўмовы допуску да азнаямленьня з архіўнымі справамі.

У лісьце, дасланым на адрас начальніка СІЗА №2, Кастусь Смолікаў адзначае, што ахвяраў палітычных рэпрэсіяў утрымлівалі ў камэрах віцебскай гарадзкой турмы (цяпер СІЗА) і адтуль жа выводзілі ў апошні шлях. Ён хоча даведацца, як кіраўніцтва сьледчага ізалятару ставіцца да грамадзкай ініцыятывы ўсталяваць памятную шыльду і просіць падтрымаць прапанову грамадзкасьці перад гарадзкімі ўладамі.

Кажа Кастусь Смолікаў:

– Тыдзень таму я ўжо наведаў УКДБ па Віцебскай вобласьці і запісаўся на прыём сам ды запісаў яшчэ траіх сябраў ініцыятывы. Дзеля таго, каб размова была больш прадметнай, мне было прапанавана папярэдне напісаць пытаньні, якія сябры ініцыятывы «Хайсы» мяркуюць абмеркаваць падчас сустрэчы. Таму ў гэтым лісьце я і пералічыў тыя пытаньні, якія нас найбольш цікавяць.

Вялікіх спадзяваньняў на сустрэчу мы не ўскладаем, але хацелі б большай актыўнасьці ў архіўных справах КДБ, якія ўтрымліваюць шмат важнай інфармацыі. Мы будзем ініцыяваць прапанову, каб ня толькі родныя, гісторыкі, але і прадстаўнікі грамадзкасьці, актыўныя асобы мелі магчымасьць шырэйшага допуску да працы ў архівах.

Што тычыцца ўсталяваньня памятнай шыльды на турэмным муры, то трэба спачатку дачакацца адказу. Патрэбная згода і кіраўніцтва спэцустановы, і гарадзкіх уладаў на разьмяшчэньне малой архітэктурнай формы.

37388253_304731660070357_226801086709628928_o

37313506_304731733403683_2619982792758394880_o

Жнівень 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.