Партыя БНФ » Адказ на петыцыю Моладзі БНФ: закона пра абарону жывёлаў пакуль не будзе
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Адказ на петыцыю Моладзі БНФ: закона пра абарону жывёлаў пакуль не будзе

Дададзена 22.07.2018 9:48:04 | 547 праглядаў
Як вынікае з адказу парламенту на зварот, ініцыяваны Моладдзю БНФ, анансаваны ўладамі закон “Аб абыходжанні з жывёламі” не знаходзіцца на разглядзе ў парламенце – адпаведны законапраект, які знаходзіўся ў парламенце ад 2015 года, быў адкліканы ўрадам 12 красавіка бягучага года.

котэ12 чэрвеня 2018 Моладзь БНФ выклала на petitions.by зварот да Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, Палаты прадстаўнікоў сходу Рэспублікі Беларусь з просьбай заканадаўча забараніць выкарыстанне жывёл у цырку, дэльфінарах, а таксама цалкам забараніць выкарыстанне перасоўных заапаркаў, а таксама неадкладна выпусціць усіх жывёл, якія выкарыстоўваюцца ў індустрыі забавак у нашай краіне.

18 ліпеня актывісты атрымалі адказ на свой зварот з Палаты прадстаўнікоў, дзе паведамляецца, што праект Закона Рэспублікі Беларусь «Пра абыходжанне з жывёламі» лістом ад 12 красавіка 2018 года адкліканы Ўрадам Рэспублікі Беларусь для дапрацоўкі, таму прапановы скіраваны ў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь для разгляду і па магчымасці ўліку.

3ab1ba330046b9934422e0175c303b20

На дадзены момант пад петыцыяй, якая была ініцыяваная Моладдзю БНФ, сабрана больш як 500 подпісаў.

Нагадаем, што пад ціскам грамадзкасці законапраект “Аб абыходжанні жывёламі” быў уключаны ў плян падрыхтоўкі на 2015 год. Была створаная адмысловая рабачя група з удзелам зацікаўленых арганізацыяў грамадзянскай супольнасці і шэрагу профільных міністэрстваў. Аднак, распрацаваная рабочай групай канцэпцыя законапраекта была адкінутая і ў выніку ўрад вырашыў вярнуцца да старога законапраекта, які раней выносіўся на разгляд парламенту яшчэ ў 2011 г. (але не прайшоў другога чытаьня). Гэта законапраект быў істотна дапрацаваны, да кансультацыяў далучыліся зааабаронцы, вэтэрынары, кінолагі ды іншыя спэцыялісты, але вядучым распрацоўшчыкам недарэчна было прызначнае міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

У выніку быў распрацаваны комплексны дакумэнт, які вызначае правы і абавязкі ўладальнікаў жывёлаў, а таксама рэгулюе пытаньні ўтрымання жывёлаў у хатніх умовах, у тым ліку рэгістрацыі і ўліку жывёлаў, іх ідэнтыфікацыі, разьвядзення, выгулу і пахавання, пытанні рэгулявання колькасці безнаглядных жывёлаў, у тым ліку адлоў, утрыманне ў пунктах часовага ўтрымання і прытулках, стэрылізацыю, вызначаныя кантрольныя (наглядныя) функцыі ў галіне абыходжання з жывёламі, а таксама адказнасць за парушэнне заканадаўства аб абыходжанні з жывёламі.

Аднак, нягледзячы на абгрунтаваньне зааабарончых арганізацыяў, а таксама Міністэрства замежных справаў (якое таксама з’яўляецца адным з распрацоўшчыкаў), пазыцыя адносна артыкулу “Абмежаванне колькасці жывёлаў, якія ўтрымліваюцца ў хатніх умовах” была праігнараваная беспадстаўна, на думку зааабаронцаў, многімі міністэрствамі і ведамствамі. Апроч таго, пад сумнеў ставіцца норма, якая ўсталёўвае абавязковае чыпаваньне жывёлаў.

Урэшце рэшт увосень 2015 году законапраект быў унесены ўрадам у парламент. Увесну 2016 году законапраект быў вынесены на грамадскае абмеркаванне, грамадзяне і няўрадавыя арганізацыі скіравалі вялікую колькасць прапановаў па яго ўдасканаленні. Але ніякай інфармацыі пра вынікі абмеркавання, альбо нейкага абагульнення заўвагаў, якія паступілі, распрацоўшчыкі законапраекта не зрабілі.

Лістапад 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.