Партыя БНФ » Жыхары Баранавічаў скардзяцца на працу мясцовых камунальшчыкаў
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Жыхары Баранавічаў скардзяцца на працу мясцовых камунальшчыкаў

Дададзена 23.07.2018 12:13:46 | 585 праглядаў

Жыхары вуліцы Прамысловай у Баранавічах зьвярнуліся з заявай да свайго дэпутата абласнога Савета Васіля Сухаверхава.

чарнавус 2015Пад заявай падпісаліся каля 50 чалавек з просьбай дапамагчы ва ўпарадкаваньні іх вуліцы, кажа мясцовы актывіст Партыі БНФ Мікалай Чарнавус:

– Вулічнага асвятлення няма. Няма дзіцячай пясочніцы і няма ходнікаў. Няма дзе людзям хадзіць. Ходзяць па праезнай частцы.

Паводле Мікалая Чарнавуса, кошты камунальшчыкаў увесь час растуць. І людзі больш не хочуць цярпець неўпарадкаванасьць іхняга быту. Яны лічаць, што за 30 гадоў пасля засяленьня вуліцы, яны з ліхвой выплацілі дзяржаве і на асвятленьне, і на пясочніцы, і на тратуры.

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Чэрвень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Тра    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.