Партыя БНФ » 27 ліпеня Партыя БНФ уручыць традыцыйны знак імя Віктара Івашкевіча
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


27 ліпеня Партыя БНФ уручыць традыцыйны знак імя Віктара Івашкевіча

Дададзена 25.07.2018 8:34:20 | 826 праглядаў

27 ліпеня Партыя БНФ абвесьціць сёлетняга ляўрэата памятнага знаку імя Віктара Івашкевіча, якім партыя традыцыйна адзначае арганізатараў найбольш значных і гучных вулічных акцыяў.

003Гэты знак быў заснаваны Беларускім Народным Фронтам у памяць пра выбітнага палітыка-фронтаўца, арганізатара шматлікіх дэманстрацыяў ды шэсьцяў, які пайшоў з жыцьця ў 2013 годзе. Сёлета ўзнагарода будзе ўручаная ў пяты раз. Традыцыйна ўручэньне прымеркаванае да 27 ліпеня – гадавіны абвяшчэньня Дэклярацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі.

На падставе прапановаў, якія паступілі ад арганізацыйных структураў БНФ,  Управай Фронту быў складзены шорт-ліст намінантаў, які выносіцца на разгляд Сойму (у альфабэтным парадку):

Сябра Сойму Партыі БНФ Вітольд Ашурак з Бярозаўкі (Лідчына):

адзначэньне стагодзьдзя бальшавіцкага перавароту 6 лістапада 2017 г. праз ускладаньне да помніка главару бальшавікоў Леніну вянка, што быў аздоблены калючым дротам і надпісам “Гары ў пекле, кат”.

Заснавальнік пляцоўкі «Арт Сядзіба» і крамы symbal.by Павал Белавус:

арганізацыя мітынга-канцэрту “Сьвята Незалежнасьці” 25 сакавіка 2018 году ў Менску ў межах зладжанага агульнанацыянальным юбілейным аргкамітэтам і кампаніяй #БНР100 сьвякаваньня стагодзьдзя III ўстаўной граматы Беларускай Народнай Рэспублікі.

Змагар і цясьляр Зьміцер Дашкевіч:

акцыя “Ноч растраляных паэтаў” 29 кастрычніка 2017 году ў Курапатах у памяць пра прадстаўнікоў беларускай інтэлегенцыі, што былі забітыя бальшавікамі.

Праваабаронца Раман Кісьляк (Берасьце):

серыя акцыяў у межах кампаніі супраць пабудовы акумулятарнага завода, што пагражае навакольнаму асяродзьдзю ў Берасьці.

Сустаршыня аргкамітэту БХД Павал Севярынец:

каардынацыя грамадзкай варты пратэсту супраць адкрыцьця забаўляльна-рэстарацыйнага комплексу “Поедем, поедим” каля Курапатаў.

Уладальнік памятнага знаку будзе вызначаны галасаваньнем сябраў Сойму Партыі БНФ і абвешчаны 27 ліпеня.

Штогадовым памятным знакам імя Віктара Івашкевіча уганароўваюцца выбітныя асобы альбо арганізацыі, якія былі ініцыятарамі найбольш значных масавых акцыяў, у тым ліку мітынгаў, дэманстрацыяў, пікетаваньняў, шэсьцяў, аўта ці велапрабегаў.

Крытэрамі для ўручэньня знаку з’яўляюцца: актуальнасьць тэмы акцыі і яе адпаведнасьць нацыянальна-дэмакратычным прынцыпам і праграме Партыі БНФ,  актуальнасьць узьнятай у часе акцыі праблемы, крэатыўнасьць і творчы падыход пры плянаваньні і правядзеньні акцыі, грамадзкі розгалас і масавасьць акцыі, яе ўплыў на грамадзтва ды іншыя дасягнутыя вынікі акцыі.

У мінулым годзе памятным знакам імя Віктара Івашкевіча была ўганараваная вэтэран нацыянальна-адраджэнскага руху Ніна Багінская, а да таго знак імя Віктара Івашкевіча ўручаўся лідэру грамадзкай арганізацыі “Альтэрнатыва” Алегу Корбану, кінарэжысэрцы і грамадзкай актывістцы Вользе Мікалайчык, лідэру “Маладога Фронта” Зьмітру Дашкевічу.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Ліпень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Чэр    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.