Партыя БНФ » У Лідскім раёне ўлады забаранілі мясцовай суполцы БНФ адзначэньне 155-годзьдзя паўстаньня 1863 году
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


У Лідскім раёне ўлады забаранілі мясцовай суполцы БНФ адзначэньне 155-годзьдзя паўстаньня 1863 году

Дададзена 26.07.2018 6:03:09 | 718 праглядаў

Лідскія ўлады не далі дазволу на правядзеньне 29 ліпеня масавага мерапрыемства з нагоды 155-годзьдзя паўстаньня 1863 году.

Нагадаем, што нядаўна Лідская арганізацыя Партыі БНФ супольна з актывістамі іншых патрыятычных суполак завяршыла ўсталяваньне памятнага знаку ў гонар паўстанцаў 1863 году на Лідчыне.  29 ліпеня там павінна была адбыцца цырымонія адкрыцьця знаку і мерапрыемствы ў гонар 155-годзьдзя паўстаньня.

«Заяўнікам мерапрыемства выступаў сябра Сойму Партыі БНФ Станіслаў Суднік. Яму прыйшла 23 ліпеня пісьмовая адмова, дзе ёсць проста спасылка на 23.34 КоАП (Парушэньне парадку ці правядзення арганізацыі масавых мерапрыемстваў)», — распавёў сайту Pyx.by кіраўнік Лідскай арганізацыі Партыі БНФ Сяргей Пантус.

Ён лічыць, што гэта адмова з серыі «таму, што могуць». «Сёньня была накіраваная скарга на гэтае рашэнне і вусна патлумачылі, што адмовілі, бо была няправільна складзеная заяўка. Прыдраліся да фармальнасьцяў», — дадаў спадар Пантус. Кіраўнік Лідскай суполкі БНФ адзначыў, што актывісты вырашылі перанесьці мерапрыемства на 5 жніўня.

«155 год паўстаньню і ў год малой радзімы мясцовыя ўлады паступілі проста непрыгожа па-чалавечы. З 1995 года на гэтым месцы праходзілі мерапрыемствы, ксёндз праводзіў службу, усе маліліся, усё было годна. Чаго яны зараз упёрліся, не ведаю», — заключыў Сяргей Пантус.

~37143308_644996782542759_1808461199059189760_n

~37246819_644996445876126_3778039141221007360_n

Жнівень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.