Партыя БНФ » У дзеяньнях наведніка “Поедем-поедим” суд угледзеў склад злачынства
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


У дзеяньнях наведніка “Поедем-поедим” суд угледзеў склад злачынства

Дададзена 27.07.2018 6:48:21 | 613 праглядаў

Сёньня ў судзе Мінскага раёна быў працягнуты разгляд справы аб адміністратыўным правапурушэньні ў дачыненні да наведніка рэстарана “Поедем-поедим” Сяргея Нелюба. Аго абвінавачвалі ў абразе ўдзельнікаў Курапацкай варты.

Нелюб-С.А.-2Справа была распачатая на падставе скаргаў кіраўніка Партыі БНФ Рыгора Кастусёва і актывіста Зьмітра Казакевіча.

Суддзя вырашыў, што ў дзеяньнях Нелюба няма складу адміністрацыйнага парушэння, піша tut.by. Аднак ён адзначыў, што ў гэтых дзеяннях ёсць прыкметы крымінальнага злачынства.

Здарэньне каля рэстарана адбылося 14 чэрвеня. Абаронцы Курапатаў, якія пікетуюць рэстаран, не прапусцілі машыну Сяргея Нелюба. У адказ ён стаў лаяцца матам, абразіў Кастусёва, і той выклікаў на яго міліцыю. Таксама кіраўнік Партыі БНФ звярнуўся да даішнікаў, якія дзяжурылі каля рэстарана, і папрасіў праверыць у Нелюба сапраўднасьць тэхагляду. Пасля гэтага інспектары ДАІ аштрафавалі кіроўцу за адсутнасць тэхагляду. Потым участковы, які прыехаў па выкліку, склаў на Нелюба пратакол за абразу, наўмыснае прыніжэньне гонару і годнасці асобы, выказанае ў непрыстойнай форме.

На першым судовым пасяджэньні 17 ліпеня Нелюб у судзе шчыра прызнаўся, што не памятае свае словы ў той дзень, і дапусціў, што мог абразіць Кастусёва. “Я быў у шоку, я не памятаю. Я там мацюкаўся канкрэтна”, — заявіў ён.

Тады ж высветлілася, што Нелюба ўжо судзілі за абразу ў 2017 годзе. Суддзя перанёс суд, каб азнаёміцца з папярэдняй справай.

Другое пасяджэнне адбылося сёньня, 27 ліпеня. На ім высветлілася, што ў жніўні 2017 года Нелюба аштрафавалі за абразу на 3 базавыя велічыні. А ў кастрычніку яго таксама судзілі за абразу, але справу спынілі за адсутнасцю складу адміністратыўнага правапарушэньня.

Зьміцер Казакевіч на судзе распавёў, што Нелюб працягваў лаяцца матам нават пасля прыезду міліцыі.  “Канфлікт ішоў да завяршэньня, але грамадзянін Нелюб працягваў крыць матам. Так працягвалася хвілін 20-30, і мяне гэта вельмі шакавала: побач стаяць супрацоўнікі ДАІ, міліцыі, а ён усё роўна лаецца матам. Я падышоў да яго і сказаў: “Смачна есці”, ну, раз ён у рэстаран сабраўся. Нелюб стаў крыць мяне матам і самым прыстойным словам у яго было “адсюль”, усё астатняе было мацерным. Мяне гэта так абурыла, што я падыйшоў да супрацоўніка міліцыі і сказаў, што таксама зараз напішу заяву на Нялюба, калі адзін пратакол на яго не падзейнічаў”, — распавёў Казакевіч.

Суддзя ўдакладніў у Казакевіча, якія абразы выказваў Нелюб:

— Дзмітрый Уладзіміравіч, вы сказалі, што Нелюб выказваў абразы на адрас Кастусёва ў выглядзе нецэнзурнай лаянкі. Скажыце, якія менавіта? Не прыводзячы цытаты нецэнзурных слоў. Іншыя абразы былі?

— Не, прыстойных слоў не было, толькі нецэнзурныя.

— А на ваш адрас? Усе былі нецэнзурнымі?

— Так, ён выкарыстаў абразлівыя словы, выказаныя нецэнзурнай лаянкай. Даваў непрыстойную ацэнку маёй асобы і асобы Кастусёва.

Аднак суддзя вырашыў, што падставаў для адміністратыўнай справы няма, бо няма дзеянняў складу адміністрацыйнага парушэння.

- У дзеяннях Нялюба бачацца прыкметы крымінальнага правапарушэньня, прадугледжанага часткай 1 артыкула 189 Крымінальнага кодэкса. Нялюб раней прыцягваўся да адміністратыўнай адказнасьці па артыкуле 9.3 КаАП, а паўтор на працягу года цягне да крымінальнай адказнасці (адміністратыўная прэюдыцыя). Але распачаць справу па ч.1 арт. 189 маюць права толькі па вашым жаданьні, калі вы звярніцеся ў суд, – растлумачыў суддзя пацярпелым.

Ён растлумачыў заяўнікам магчымасьць і працэдуру падачы заявы на крымінальную справу прыватнага абвінавачаньня.

Як паведамілі Рыгор Кастусёў і Ўьміцер Казакевіч, яны будуць раіцца з юрыстамі і паплечнікамі па Курапацкай варце адносна працягу справы. “Бачна, што рэстарацыя каля Курапатаў цяпер прыцягвае толькі людзей з паніжанай сацыяльнай адказнасьцю ды такіх звыклых мацяршчыньнікаў як Нялюб. Прыстойныя людзі есьці ў гэтую ўстанову, натурльна, ніколі не паедуць” – сказаў Рыгор Кастусёў.

oSNvUE4H_j4

Курапацкі мацяршчыньнік Сяргей Нялюб у калідоры суда (фота – tut.by)

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Кастрычнік 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.