Сябра Сойму Партыі БНФ мастак Аляксей Марачкін пракаментаваў ход Курапацкай варты
Дададзена 30.07.2018 8:59:24 | 583 праглядаў Варта каля рэстарацыі «Поедем Поедим» у Курапатах за Менскай кальцавой дарогай адбываецца штодня.
Сваім досведам удзелу ў пратэстных акцыях дзеліцца сябра Сойму Партыі БНФ мастак Аляксей Марачкін:
— “Бульбаш хол”, пікеты, абсалютна разнастайныя каментары лідараў. Валерый Буйвал заявіў так: што вы змагаецеся з Зайдэсам, калі трэба змагацца з Лубянкай? Фармаваць атрады, ехаць у Маскву і пікетаваць Лубянку. Паляць немцы нашы хаты, але ж не немцы вінаватыя, а Гітлер. Трэба да яго каманду слаць. Дзякуй Богу усё ж, што мы збіраемся там. Пра сябе кажу, што я тут два-тры разы, можа, быў. І ўсё ж такі салідарнасць адчуваецца.
У пратэстных акцыях супраць забаўляльнага комплексу непадалёк ад масавых пахаванняў ахвяраў сталінскіх рэпрэсій бяруць удзел не толькі палітычныя актывісты, але і знакавыя творчыя асобы.
Паводле Беларускага Радыё Рацыя
|