Партыя БНФ » Моладзь БНФ распавяла расейскім аднагодкам пра Курапаты
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Моладзь БНФ распавяла расейскім аднагодкам пра Курапаты

Дададзена 01.08.2018 12:04:59 | 573 праглядаў

Моладзь БНФ распавяла расейскім аднагодкам пра гісторыю бальшавіцкага тэрору ў Беларусі і паказала ім народны мэмарыял ахвярам сталінскіх рэпрэсіяў у Курапатах.

расейцы ў курапатахПалітычныя актывісты з Расеі, якія на запрашэньне Моладзі БНФ прыехалі ў Беларусь, наведалі ўрочышча Курапаты – паведамляе Радыё Свабода.  Маладзёны прыехалі з Санкт-Пецярбургу, большасьць з іх — сябры моладзевага дэмакратычнага руху «Вясна».

“Гэта ненармальна, калі прэзыдэнт ЗША сюды прыяжджае, а Лукашэнка дагэтуль маўчок. Тут жа столькі беларусаў пацярпела” – кажа расейскі маладзён.

Таксама падчас візыту актывісты расейскай дэмакратычнай моладзі наведалі офіс Праваабарончага цэнтру “Вясна”, дзе азнаёміліся з бягучай сытуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі і цяперашняй дзейнасьцю беларускіх праваабарончых аргавнізацыяў. На развітаньне дэлегацыя наведпла сядзібу старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва, дзе адбылася размова пра беларуска-расейскія дачыненьні і пазыцыю БНФ па гэтым пытаньні.

JH92Ovl0xOE

CLULibYE8bw

TQ_bJ5-jyh8

3Obz6waZcDA

JYVX5r-7hjI

 

Снежань 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.