Партыя БНФ » Сябра БНФ Ілля Дабратвор дапытаны ў судзе па справе прафсаюза РЭП
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Сябра БНФ Ілля Дабратвор дапытаны ў судзе па справе прафсаюза РЭП

Дададзена 31.07.2018 10:39:09 | 503 праглядаў

30 ліпеня ў менскім Доме правасуддзя распачаўся разгляд так званай «справы прафсаюзаў». На лаве падсудных – лідар прафсаюзу РЭП Генадзь Фядыніч і галоўны бухгалтар Ігар Комлік.

44884936_303Як паведамляе тэлеканал Belsat.eu, які вёў жывы блог з другога дня разгляду па рэзананснай справе, 31 ліпеня сьведчаньні ў судзе даў кіраўнік мінскай раённай арганізацыі БНФ Ільля Дабратвор:

Дабратвор сведчыць, што па справе яму нічога не вядома. Ён быў сябрам прафсаюзу, выконваў абавязкі прадстаўніка РЭП па Менскай вобласці. Пакінуў РЭП падчас апошніх парламенцкіх выбараў праз канфлікт з Фядынічам, звязаны з дакументацыяй. На пытанне, ці ўдзельнічаў або быў арганізатарам паездкі за мяжу, Дабратвор адказаў, што сам не ездзіў, але аднойчы парэкамендаваў кандыдатуру Дзмітрыя Шэвеля, кіраўніка Лагойскай філіі РЭП, для паездкі ў Данію. Таксама Дабратвор распавёў, што ажыццяўляў інфармацыйную падтрымку мерапрыемстваў РЭП у Беларусі. Заробку за сваю працу ён не атрымліваў, толькі падаваў заяўку ў прафсаюз на выдзяленне яму матэрыяльнай дапамогі (у Дабратвора шматдзетная сям’я).

«Фядыніча я магу ахарактыразаваць, як крыху аўтарытарнага, жорсткага кірауніка, але ў нашай аўтарытарнай краіне, ведаеце..», – сказаў Дабратвор.

Сведка сцвярджае: з 2011 па 2012 год (перыяд абвінавачвання) ён не меў справаў з прафсаюзам.

Як і ў выпадку папярэдняга сведкі, паказанні Дабратвора адрозніваюцца ад ранейшых. Раней ён нібыта заявіў, што атрымліваў ад Комліка ў офісе РЭП грошы ў еўра і беларускіх рублях у якасці штомесячнай узнагароды за сваю працу – дапамогу ў арганізацыі замежных паездак.

Дабратвор: «Такія паказанні я не даваў, я казаў прыблізна тое, што кажу сёння на судзе»

Праваабарончы цэнтар “Вясна” наступным чынам падае сьведчаньні, дадзеныя ў часе судовага сьледства сябрам Партыі БНФ Ільлём Дабратворам:

Дабратвор адказвае па-беларуску. Выконваў абавязкі прадстаўніка РЭП па Мінскай вобласці.

“Я ведаю пра гэтую справу, роўна столькі колькі чытаў у СМІ. За перыяд 2011-2012 году нічога невядома. Раней з’яўляўся сябрам РЭП, але цяпер не”, – адказвае ён.

“Неяк узнік канфлікт наконт папераў, я пісаў недавер кіраўніцтву. Але, судзячы па ўчарашняму працэсу, я разумею, што гэта была віна Юхнавец” – паведамляе Дабратвор.

Пракурор запытваецца, ці знаёмы сведка з прафсаюзам ZF Дацкага каралеўства?

 ”Пасля таго, як мне следчы расказаў пра яго, цяпер ведаю” – гучыць адказ.

Распытваюць пра бюджэт, пра спонсарскую дапамогу, але той нічога не ведае і не выязджаў за межы з Фядынічам і Комлікам.

Дабратвор кажа, што  хацеў бы павіншаваць з Днём народзінаў Генадзя Фядыніча, пасля чаго ўсе пачалі пляскаць у далоні і суддзя зрабіла заўвагу залі.

- Якая была карысць ад прафсаюза?

- Дапамога простым людзям з працадаўцамі, юрыдычныя кансультацыі. Насельніцтва-то ў нас юрыдычна няграматнае ў большасці. Яны дапамагалі ўсім, хто прыходзіў. Тыя паказанні, якія збіраюцца зачытаць, я не чытаў і падпісаў негледзячы, так як мне трэба было забраць дзяцей са школы.

Зачытваюць пратакол допыту, бо зноў маюцца “істотныя супярэчнасці”. І так па кожнаму сведку. У зале ўсё адмаўляюць, у пратаколе ўсё пацвярджаюць.

У пратаколе пазначана, што атрымліваў неафіцыйную грашовую дапамогу.

- Ці атрымлівалі вы грашовыя сродкі, не заробак?

- Так, я ж казаў пра дапамогу матэрыяльную, а яны  запісалі, што атрымліваў неафіцыйныя грашовыя сродкі. Не ведаю, што там следчы панапісаў.

Пратакол не чытаў:“Я ж давяраў следчаму”.

Пракурор: “Дык трэба ж чытаць, што падпісваеце!

Сведка: “Дык трэба ж пісаць, што людзі кажуць!!!”

prafsayuz-sud-2-1

Падтрымаць абвінавачаных па справе прафсаюзаў прыйшлі ў суд актывісты Партыі БНФ Павал Севастцян, Юрый Чавусаў, Віктар Марчык ды іншыя.

Снежань 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.