Партыя БНФ » Намесьніку старшыні БНФ Лукашэвічу забаронены выезд з Беларусі
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Намесьніку старшыні БНФ Лукашэвічу забаронены выезд з Беларусі

Дададзена 01.08.2018 9:00:01 | 359 праглядаў

Намеснік старшыні Партыі БНФ і былы кіраўнік Моладзі БНФ Юрась Лукашэвіч паведаміў карэспандэнту Радыё Рацыя, што з яго да гэтага часу з яго не знялі абмежаванні па выезде за мяжу і патрабуюць заплаціць грошы БДУ.

Юрась Лукашэвіч Моладзь БНФНагадаем, што былы лідар Моладзі БНФ Юрась Лукашэвіч быў адлічаны з гістарычнага факультэта БДУ вясной мінулага года. Сам ён называў гэта палітычным адлічэннем.

Тры месяцы таму намесніка старшыні Партыі БНФ знялі з цягніка па дарозе ў Кіеў. Тады памежнікі паведамілі Лукашэвічу, што да яго ёсць прэтэнзіі ў Белдзяржуніверсітэта, а таму пакідаць межы Беларусі забаронена.

Юрась Лукашэвіч: Наўрад ці буду аднаўляцца ў БДУ, хачу падаць дакументы ў Менскі каледж прадпрымальніцтва, у якім раней ужо навучаўся. Але праблемы з Бедзяржуніверсітэтам застаюцца, таму да гэтага часу я лічуся невыязным.

Радыё Рацыя: Засталіся грашовыя запазычанасці?

Юрась Лукашэвіч: Калі 3 мая гэтага года памежнікі знялі мяне з цягніка па дарозе ў Кіеў, я па вяртанні дадому пачаў разбірацца што і да чаго. Высветлілася, што па рашэнні суда, на якім я, дарэчы не прысутнічаў, павінен яшчэ даплаціць БДУ нейкія 400 рублёў і плюс пеню – 200 рублёў. Нават не ведаю, адкуль узялася гэтая сума. У той тэрмін, калі мяне адлічвалі з універсітэта, пачыналася аплата за наступны семестр, можа быць, гэтыя грошы дадалі? Натуральна, пасля адлічэння я нічога не плаціў, але ж усё роўна нешта патрабуюць праз суд.

Радыё Рацыя: Будзеце плаціць гэтыя грошы?

Юрась Лукашэвіч: Так, бо не магу выехаць па справах за мяжу. Судовыя выканаўцы ў гэтых справах нават разбірацца не будуць. Таму суму заплачу, але затым мае адвакаты будуць ужо разбірацца, наколькі законна патрабаванне БДУ.

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Снежань 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.