Партыя БНФ » Лідэр БНФ Рыгор Кастусёў – пра імавернасьць перамоваў па Курапатах
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Лідэр БНФ Рыгор Кастусёў – пра імавернасьць перамоваў па Курапатах

Дададзена 02.08.2018 12:22:44 | 625 праглядаў

Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў распавядае карэспандэнту Беларускага Радыё Рацыя, чаму ён па-ранейшаму выступае за дыялог паміж абаронцамі Курапатаў і ўладальнікамі рэстарацыі.

Рыгор КастусёўНекалькі тыдняў таму старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў абвясціў пра прыпыненне сваёй працы па арганізацыі перамоваў з уладальнікамі рэстарацыі “Поедем, поедим” у Курапатах.

“Справа з арганізацыяй перамоваў зайшла ў тупік”, — паведаміў палітык.

Рыгор Кастусёў: Я па-ранейшаму лічу, што трэба вярнуцца да перамоваў. На мінулым тыдні я быў у Курапатах, калі варту несла наша партыя, і меў кароткую размову з дырэктаркай рэстарацыі. Наколькі я зразумеў, кіраўніцтва ўстановы і яе ўладальнікі ўсё-такі гатовы вярнуцца да абмеркавання магчымага дыялога. Калі абаронцы Курапат пагадзяцца на гэта, то за стол перамоваў павінны сесці ўсе бакі: пікетоўцы, бізнесмены, прадстаўнікі мясцовых уладаў, Міністэрства культуры, дэпутаты парламента, якія таксама праўляюць некаторую цікавасць да сітуацыі. Вось у такім складзе было б вельмі добра сустрэцца і спакойна абмеркаваць, якім чынам можна знайсці кампраміс. Таму што, як мы бачым, канфрантацыя зацягнулася і пакуль што не бачна, як яе можна разруліць.

Радыё Рацыя: У свой час вы сказалі, што сітуацыя тупіковая…

Рыгор Кастусёў: У тупік яна зайшла пасля сутычкі паміж абаронцамі Курапатаў і ахоўнікамі бізнесменаў. Пасля гэтага разбурыліся ўсе напрцоўкі і дамоўленасці, хаця праз два тыдні павінны былі прайсці першыя перамовы па падрыхтоўцы “Круглага стала”. Вельмі шкада, што так атрымалася, бо, як мне падаецца, адкрытае супрацьстаянне праблему не вырашыць.

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Снежань 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.