Партыя БНФ » Беларусь можа адмовіцца ад расейскіх вайсковых аб’ектаў да 2020 году
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Беларусь можа адмовіцца ад расейскіх вайсковых аб’ектаў да 2020 году

Дададзена 02.08.2018 1:24:18 | 1,150 праглядаў

Міністэрства абароны і Савет Бясьпекі Рэспублікі Беларусь накіравалі свае адказы на зварот Партыі БНФ датычна набліжэньня да заканчэньня тэрміну знаходжаньня ў Беларусі вайсковых аб’ектаў Расейскай Фэдэрацыі.

??????????????????????Цяпер на тэрыторыі Беларусі разьмешчаныя два расейскія вайсковыя аб’екты: 43-і вузел сувязі ВМФ Расеі “Вілейка” (радыёстанцыя “Антэй”) побач з Вілейкай, і радыёлякацыйная станцыя “Волга” дэцымэтровага дыяпазону (вузел “Баранавічы”) ў складзе расейскай сыстэмы папярэджаньня аб ракетным нападзе, размешчаная на поўнач ад горада Ганцавічы.  Знаходжаньне гэтых аб’ектаў на тэрыторыі Беларусі рэгулюецца міжнароднымі дамовамі, што былі заключаныя ў 1995 годзе паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расейскай Фэдэрацыі. Тэрмін дзеяньня гэтых пагадненьняў складае  25 гадоў і неўзабаве набліжаецца да заканчэньня.

У сваім адказе на зварот Партыі БНФ міністр абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант Андрэй Раўкоў паведамляе, што пагадненьні пра размяшчэньне азначаных вайсковых аб’ектаў уступілі ў сілу для Рэспублікі Беларусь ад 7 чэрвеня 1996 года (і, адпаведна, дзейнічаюць да 7 чэрвеня 2021 году), а пра намер адмовіцца ад далейшага працягу гэтых дамоваў Рэспублікі Беларусь можа паведаміць расейскаму боку ў тэрмін да 6 чэрвеня 2020 года.

Міністэрства абароны адзначае, што ацэнка мэтазгоднасьці працягу ці спыненьня гэтых дагавораў будзе ажыцьцяўляцца Міністэрствам абароны з улікам нацыянальных інтарэсаў Беларусі. Прапановы аб спыненьні дзеняьня міжнародных дамоваў могуць быць накіраваныя дзяржаўнымі органамі ў Савет Міністраў, у чыёй кампэтэнцыі знаходзяцца гэткія пытаньні.

Таксама адказ па праблеме расейскіх вайсковых аб’ектаў у Беларусі паступіў у Партыю БНФ і з Дзяржаўнага сакратарыяту Савета Бясьпекі Рэспублікі Беларусь. Гэты дзяржаўны орган адзначае, што пытаньне пра дзеяньне беларуска-расейскіх пагадненьняў будзе разглядацца з улікам абставінаў і прапановаў, якія былі выкладзеныя у звароце  БНФ.

Як паведаміў старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, партыя будзе працягваць уздымаць на палітычны парадак дня пытаньне немэтазгоднасьці працягу размяшчэньня ў Беларусі вайсковых аб’ектаў узброеных сілаў Расейскай Фэдэрацыі:

Кастусёў 18“Партыя БНФ лічыць непрыймальным знаходжаньне расейскіх вайсковых аб’ектаў у Беларусі. Гэтыя аб’екты робяць нашую краіну мішэнью у выпадку канфлікту Расеі з Захадам, што асабліва небясьпечна ў сытуацыі эскалацыі міжнароднйа напружанасьці ў рэгіёне ў выніку расейскай агрэсіі супраць шэрагу суседніх краінаў. Аргументы, якія выкарыстоўваліся ў абгрунтаваньне размяшчэньня гэтых аб’ектаў у Беларусі ў сяродзіне 90-х (маўляў, Расея за гэта дае Беларусі зьніжку на энэрганосьбіты) больш не маюць вагі: аніякае вайсковае партнэрства не спыняе нафта-газавы шантаж з боку Расеі, не спыняе шматлікіх гандлёвых войнаў. Аб’екты “Вілейка” і “Баранавічы” – гэта пісталет, які РФ прыставіла да скроні Беларусі. Працяг гэткага становішча недапушчальны – знаходжаньне ў Беларусі расейскіх войскаў ёсьць найвялікшай пагрозай для нацыянальнай бясьпекі Беларусі. У бліжэйшы час БНФ плянуе правесьці далейшае абмеркаваньне гэтай праблемы з мэтай прыцягненьня да яе грамадзкай увагі.

Вельмі важна, што беларускі народ не падтрымлівае размяшчэньня ў Беларусі расейскіх войскаў –гэта было відавочна падчас няўдалай авантуры са спробамі прымусіць Беларусь даць згоду на размяшчэньне паўнавартаснай расейскай авіябазы на беларускай зямлі. Упэўнены, што падчас наступных прэзідэнцкіх выбараў, якія прыпадаюць акурат на час заканчэньня тэрміну дзеяньня арэнды расейскіх вайсковых аб’ектаў, пытаньне пра недапушчальнасьць працягу іх далейшага знаходжаньня ў Беларусі будзе адным з найважнейшых” – сказаў старшыня БНФ Рыгор Кастусёў.

Адказ міністэрства абароны

dav

  • AlexLeksi

    Россиян много, а базы две. Да и посмотрите: половина военных родилось в РСФСР. Тот же Белоконев, командир Генерального штаба – русский. Так что не знаю, чего вы кипишите.

  • Graphite

    Вы реально за правду держите всё, что из ящика изливается? Уже стали в очередь за подарочным изданием стихов Василя Быкова?

Лістапад 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.