Партыя БНФ » Управа БНФ смуткуе з прычыны сьмерці музыкі Аляксандра Кулінковіча
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Управа БНФ смуткуе з прычыны сьмерці музыкі Аляксандра Кулінковіча

Дададзена 04.08.2018 12:35:30 | 741 праглядаў

Пайшоў з жыцьця сьпявак Аляксандр Кулінковіч, заснавальнік і фронтмэн рок-гурта “Нэйра-Дзюбель”. Яму было 46 гадоў.

8F034C91-54D5-4010-87FC-08A58EFE68CF_w1023_sМузыка памёр ад лёгачнай недастатковасьці ў 3-й бальніцы ў Менску.

Аляксандар Кулінковіч нарадзіўся ў Смалявічах 18 траўня 1972 года. Вучыўся ў ПТВ па спэцыяльнасьці сантэхнік. Адвучыўся на журфаку БДУ адзін год.

Працаваў у моладзевых выданьнях. У 1989 годзе Кулінковіч заснаваў гурт Neuro Dubel. Ён запісаў 16 альбомаў: 5 магнітаальбомаў і 11 студыйных. Удзельнічаў у супольным праекце “Крамбамбуля”.

5C755153-01AF-4268-AB93-715E1C126FDD_w1023_sЗа ўдзел у канцэртах у падтрымку дэмакратычнай апазыцыі гурт доўгі час быў пад забаронай, знаходзіўся ў так званых «чорных сьпісах». Кулінковічу адмаўлялі ў канцэртах, ня ставілі ў эфір на радыё.

У 2012 годзе, падчас абсалютнай забароны на публічныя канцэрты на любых менскіх пляцоўках, Партыя БНФ у знак салідарнасьці з рок-музыкамі прадставіла ім сваё памяшканьне: Аляксандр Кулінковіч зладзіў творчую сустрэчу і акустычны канцэрт у сядзібе Партыі БНФ у Менску.

Управа БНФ глыбока смуткуе з прычыны заўчаснай сьмерці музыкі Аляксандра Кулінковіча, выказвае шчырыя спачуваньні роднім і калегам сьпевака, а таксама ўсім прыхільнікам яго творчасьці.

Снежань 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.