Намесьнік старшыні БНФ Юрась Лукашэвіч камэнтуе Белсату спробы стварэньня “суполкі БРСМ у Варшаве”Дададзена 05.08.2018 11:00:25 | 507 праглядаў Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі не плануе адкрываць філіял у Варшаве, але хто і навошта цікавіўся ў варшаўскіх беларусаў, ці яны гатовыя за 200 рублёў на месяц браць удзел у акцыях дзеля падтрымання афіцыйнага Менску? Камэнтуе намесьнік старшыні БНФ Юрась Лукашэвіч і сябра Партыі БНФ, жыхар Варшавы Алесь Зарэмбюк.
У сваім профілі «УКантакце» Маслякоў пазначаны нібыта сакратаром суполкі БРСМ у пасёлку Акцябрскі Гомельскай вобласці. Але ў Цэнтральным камітэце арганізацыі «Белсату» распавялі, што наагул пра Маслякова нічога не ведаюць. «Вядома, гэта не праўда… ніхто пра гэтага чалавека нічога не ведае, і ён кажа рэчы, якія ўвогуле супярэчаць статуту. У нас чальцамі могуць быць або грамадзяне Беларусі, або замежнікі, але яны павінныя стала жыць у Беларусі. Мы катэгарычна асуджаем, і ніякага дачынення да нас ён не мае», – кажа першы сакратар ЦК ГА «БРСМ» Дзмітрый Варанюк. Дырэктар Беларускага дому ў Варшаве, сябра Партыі БНФ Алесь Зарэмбюк, не выключае, што да фэйку могуць мець дачыненне і спецслужбы. Колькасць беларусаў у Варшаве штогод расце, толькі ў мінулым акадэмічным годзе ў польскіх ВНУ навучаліся больш за 5 тысячаў маладых людзей з нашае краіны.
Улада Беларусі шмат увагі надае моладзевай палітыцы, кажа суразмоўца «Белсату», але хэдлайнеры паводле колькасці той жа БРСМ, які афіцыйна налічвае паўмільёна чальцоў, ніяк не могуць пазбавіцца савецкай спадчыны, якая не надта цікавіць моладзь. «Моладзевая палітыка Беларусі зашмат ідэалагізаваная. Усё ж такі маладыя людзі, якія нарадзіліся, сфармаваліся і сацыялізаваліся ў незалежнай Беларусі, для іх, безумоўна, больш важныя еўрапейскія каштоўнасці, вандроўкі, усё тое, што мы звязваем з сучасным заходнім светам», – кажа Зарэмбюк. Моладзевыя ініцыятывы ўнутры Беларусі неаднаразова выступалі з ідэяй стварыць адзіны дзяржаўны фонд падтрымання, кажа актывіст Моладзі БНФ, намесьнік старшыні Партыі БНФ Юры Лукашэвіч. Але дзяржава робіць выгляд, што ў краіне існуе толькі адная моладзевая арганізацыя, якая атрымлівае дзяржаўнае фінансаванне. Толькі летась з бюджэту БРСМ атрымаў больш за 6 млн рублёў.
Калі не БРСМ, то хто гатовы стаць спонсарам Маслякова, які захапляецца Лукашэнкам ды Пуціным? Свае прапановы аб заробку на 200 рублёў сам ён называе эксперыментам. Паводле тэлеканалу Белсат |
|
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.
|