Партыя БНФ » Лідэр БНФ Рыгор Кастусёў выступіў на адкрыцьці помніка паўстанцам 1863 г.
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Лідэр БНФ Рыгор Кастусёў выступіў на адкрыцьці помніка паўстанцам 1863 г.

Дададзена 06.08.2018 12:03:16 | 493 праглядаў

5 жніўня старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў выступіў на ўрачыстым адкрыцьці помніка паўстанцам 1863 году, што паўстаў дзякуючы намаганьням сябраў Партыі БНФ ды іншых нацыянальна-дэмакратычных суполак Лідчыны.

38497310_1928490030551104_8364432840271593472_o

Пра даўгачаканую ўрачыстую падзею – у рэпартажы тэлеканала Белсат.

30 паўстанцаў спачываюць у брацкай магіле каля вёскі Малое Ольжава. У савецкі час іхную магілу амаль цалкам зруйнавалі, а надмагільны помнік утапілі ў багне. Праз 155 гадоў актывісты Лідчыны аднавілі памятны камень на магіле герояў, імёны якіх засталіся невядомымі.

Паміж вёскамі Малое Ольжава і Мохавічы прасціраюцца калгасныя палі. На адным з іх каля старой разгалістай дзічкі здалёк віднеюцца два вялікіх драўляных крыжа. Гэта магіла 30-ці невядомых паўстанцаў 1863 году. Доўгі час пра магілу нічога не было вядома. На полі стаяў фальварак Шчытнікі – маёмасць Канстанціна Кашыца, якога за ўдзел у паўстанні выслалі ў Сібір. Толькі ў 1925 годзе польскі асаднік, якому выдалі гэтую зямлю, выпадкова натрапіў на месца пахавання і першым усталяваў надмагільны помнік паўстанцам.

Адкрыццё помніка Невядомым паўстанцам на полі паміж вёскамі Малое Ольжава і Мохавічы. Фота – Васіль Малчанаў/Белсат

«Пра гэта пісалася ў польскай прэсе 1930-х гадоў. Мы гэтыя артыкулы знайшлі. Тады тут усталявалі камяні з надпісамі і драўляны крыж. Што было на тых камянях, мы ўжо не даведаемся. У часы савецкай улады іх проста расцягнулі і ўтапілі ў багне недалёка адсюль. Дастаць іх сёння праблематычна. На месцы фальварка ўзаралі поле, але тым не менш, на магіле застаўся ўсё ж такі адзін аўтэнтычны помнік таго часу з надпісам па-польску «героям 1863 году». Хто тут пахаваны? Магчыма, гэта наваградскія паўстанцы, якіх Кашыц адвёў за Нёман, каб адпачыць ад баёў. Магчыма, недзе хаваліся параненыя. Магчыма, гэта лідскія паўстанцы, якія прыйшлі сюды пасля разгрому Людвіка Нарбута. Бо ў ніякіх крыніцах бой у Шчытніках, ці каля Ольжава не згадваецца. Таму на гэтым каменю напісана – невядомым паўстанцам», – тлумачыць старшыня Лідскага аддзяленьня ТБМ, сябра Сойму Партыі БНФ Станіслаў Суднік.

Дагэтуль да помніка няма дарогі

Адкрыццё помніка Невядомым паўстанцам на полі паміж вёскамі Малое Ольжава і Мохавічы. Фота – Васіль Малчанаў/Белсат

27 ліпеня 1995 года ў чарговую гадавіну абвяшчэння Дэкларацыі незалежнасці Беларусі, мясцовыя актывісты і сябры партыі БНФ усталявалі на магіле паўстанцаў два крыжы. Як распавядае Станіслаў Суднік, раней тут яшчэ захаваўся стары крыж, які потым спалілі невядомыя. У мінулым годзе намаганнямі актывістаў Лідскага аддзелу Партыі БНФ на месцы пахавання паўстаў помнік з надпісам «Невядомым паўстанцам 1863 году». Каб упрыгожыць памятны камень і зрабіць яго больш сімвалічным, да яго прымацавалі дзве адлітыя з металу касы і вілы. Працу з надпісам і гербам паўстання на помніку выканаў Максім Рунец з Бярозаўкі. Актывісты Таварыства беларускай мовы, руху «За Свабоду« і партыі БНФ намагаюцца таксама стварыць мемарыял у гонар паўстанцаў.

Адкрыццё помніка Невядомым паўстанцам на полі паміж вёскамі Малое Ольжава і Мохавічы. Фота – Васіль Малчанаў/Белсат

«Цяпер у нас стаіць задача, каб улады прызналі гэты помнік і магілу мемарыялам. Тады мы маглі б зрабіць сюды дарогу, якой дагэтуль няма. Палявая дарога тут была заўсёды, проста калгас яе заараў. Але пазіцыя ўладаў не зразумелая: яны то пагаджаюцца, то наадварот», – кажа сябра Сойму Партыі БНФ Станіслаў Суднік.

Адкрыццё помніка Невядомым паўстанцам на полі паміж вёскамі Малое Ольжава і Мохавічы. Фота – Васіль Малчанаў/Белсат

«Паўлоўскі Юзаф, гадоў 15, высланы ў Сібір»

На правядзенне ўрачыстага адкрыцця помніка, мясцовыя ўлады таксама пагадзіліся не адразу. Дазвол выдалі, але толькі пасля няспынных скаргаў мясцовых актывістаў. На ўшанаванне магілы прыехалі грамадскія актывісты, палітыкі і барды з усёй Беларусі. Усталяваны помнік асвяцілі святары Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы Леанід Акаловіч і Вікенцій Кавалькоў.

Адкрыццё помніка Невядомым паўстанцам на полі паміж вёскамі Малое Ольжава і Мохавічы. Фота – Васіль Малчанаў/Белсат

Адкрыццё помніка Невядомым паўстанцам на полі паміж вёскамі Малое Ольжава і Мохавічы. Фота – Васіль Малчанаў/Белсат

Перад малітвай грамадскія актывісты зачыталі 424 вядомыя імёны са спісу паўстанцаў Лідскага павету. У часе пераліку імёнаў кранаў не толькі трагічны лёс паўстанцаў, але і часцяком малады ўзрост змагароў за незалежнасць.

Адкрыццё помніка Невядомым паўстанцам на полі паміж вёскамі Малое Ольжава і Мохавічы. Фота – Васіль Малчанаў/Белсат

«Бараноўскі Ян, з ваколіцы Міжаны, 18 гадоў, высланы ў Сібір. Вянцкевіч Юзаф, 17 гадоў, з ваколіцы Вянцкевічы, высланы ў Сібір. Паўлоўскі Юзаф, гадоў 15, высланы ў Сібір. Далеўская Дамініка, маці васьмярых паўстанцаў, па загаду Мураўёва за дрэннае выхаванне дзяцей сядзела каля дарогі, па якой калоны паўстанцаў гналі ў Сібір, сасланая ў Самару», – гучалі імёны падчас сустрэчы.

Адкрыццё помніка Невядомым паўстанцам на полі паміж вёскамі Малое Ольжава і Мохавічы. Фота – Васіль Малчанаў/Белсат

«Вельмі сімвалічна, што падчас пераліку гэтых імёнаў на полі пачаўся дождж. Нібыта неба таксама плакала на лёсамі гэтых людзей, – прамовіў у часе свайго выступу старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў. – Для мяне асабіста, гэта святая мясціна, як многія іншыя звязаныя з героямі, якія пралівалі кроў, каб дамагчыся незалежнасці нашай краіны. І наш абавязак сёння незалежнасць гэтую зберагчы».

Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў. Фота – Васіль Малчанаў/Белсат

Адкрыццё помніка Невядомым паўстанцам на полі паміж вёскамі Малое Ольжава і Мохавічы. Фота – Васіль Малчанаў/Белсат

Адкрыццё помніка Невядомым паўстанцам на полі паміж вёскамі Малое Ольжава і Мохавічы. Фота – Васіль Малчанаў/Белсат

На мерапрыемства завітала таксама легендарная беларуская пенсіянерка Ніна Багінская, ляўрэат памятнага знаку імя Віктара Івашкевіча: «Адкрыццё помніка Невядомым паўстанцам – гэта адна з магчымасцяў паказаць пуцінскай уладзе, што Беларусь – не Расея, што мы – іншая дзяржава і ў нас іншыя ваяры, якіх яны знішчылі ў пазамінулым стагоддзі. Акрамя таго, гэта ганьба, што ў Менску дагэтуль няма помніка Кастусю Каліноўскаму».

На адкрыццё помніка завітала Ніна Багіская. Фота – Васіль Малчанаў/Белсат

На адкрыцці помніка выступілі беларускія барды Андрэй Мельнікаў, Зміцер Захарэвіч, Таццяна Грыневіч-Матафонава і Сяргей Чарняк.

Беларускія барды заспявалі над магілай песні, прысвечаныя паўстанцам. Фота – Васіль Малчанаў/Белсат

Беларускія барды заспявалі над магілай песні, прысвечаныя паўстанцам. Фота – Васіль Малчанаў/Белсат

Беларускія барды заспявалі над магілай песні, прысвечаныя паўстанцам. Фота – Васіль Малчанаў/Белсат

Адкрыццё помніка Невядомым паўстанцам на полі паміж вёскамі Малое Ольжава і Мохавічы. Фота – Васіль Малчанаў/Белсат

Лістапад 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.