Партыя БНФ » Барысаўскі выканкам адказаў Моладзі БНФ наконт пабудовы скейт-парку
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Барысаўскі выканкам адказаў Моладзі БНФ наконт пабудовы скейт-парку

Дададзена 07.08.2018 11:38:35 | 433 праглядаў

Моладзь БНФ, моладзевае крыло Партыі БНФ, стварае ініцыятыўную групу па зборы подпісаў у падтрымку будаўніцтва скейт-парку ў Барысаве. Праца ў межах гэтай грамадзкай кампаніі была распачатая некалькі месяацў таму.

Моладзь БНФБарысаўскі райвыканкам, паведамляе прэс-служба Моладзі БНФ, ужо даслаў адказ на зварот грамадзян з нагоды будаўніцтва скейт-парку ў горадзе. У ім адзначаецца, што „прапанова будзе разгледжаная пры распрацоўцы праектнай дакументацыі па аб’екце „Набярэжная ў пойме ракі Беразіна ў горадзе Барысаў”.

Моладзь БНФ лічыць такі адказ „даволі неадназначным”, а таму будзе працягваць дамагацца будаўніцтва скейт-парку ў Барысаве, у прыватнасці праз стварэнне ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў у падтрымку сваёй ініцыятывы.

„Мы звяртаемся з заклікам да ўсіх зацікаўленых грамадзян Барысава для запісу ў ініцыятыўную групу, якая гатовая дамагацца будаўніцтва скейт-парку. Усе, хто хоча дапамагчы, могуць звяртацца на электронную пошту „Моладзі БНФ” moladzbelarus@gmail.com з пазнакай „скейт-парк у Барысаве”, — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Моладзі БНФ.

Пэтыцыя ў падтрымку будаўніцтва скейт-парку ў Барысаве была створаная ў чэрвені гэтага года, пад ёй было сабрана каля 350 подпісаў.

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Лістапад 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.