Партыя БНФ » У Вільні развіталіся з дзеячом беларускай супольнасьці на Віленшчыне Хведарам Нюнькам
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


У Вільні развіталіся з дзеячом беларускай супольнасьці на Віленшчыне Хведарам Нюнькам

Дададзена 18.08.2018 11:24:29 | 272 праглядаў

У Вільні 17 жніўня развіталіся з беларускім грамадзка-культурным дзеячом Хведарам Нюнькам, які памёр на 91-м годзе жыцця.

Адпяванне аднаго з лідэраў беларускай грамады Віленшчыны прайшло ў праваслаўнай Спаса-Ефрасінеўскай царкве, што на тэрыторыі аднайменных могілак у месце, якое здаўна называлася Ліпоўка.

Правесці Хведара Нюньку, шматгадовага старшыню Таварыства Беларускай Культуры ў Летуве, прыйшлі віленчукі, а таксама прыехалі прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці з Менску і Гародні.

На развітанні з Хведарам Нюнькам прысутнічаў сябра Сойму Партыі БНФ Ігар Лялькоў з нацыянальным бел-чырвона-белым сьцягам.

20180817_143241

20180817_150847

20180817_151525

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Верасень 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.