Партыя БНФ » Каманда БНФ заняла трэцяе месца на XXI Кубку Свабоды імя Карпенкі
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Каманда БНФ заняла трэцяе месца на XXI Кубку Свабоды імя Карпенкі

Дададзена 26.08.2018 3:27:35 | 936 праглядаў

25 жніўня ў Менску адбыўся XXI футбольны турнір на Кубак Свабоды імя Генадзя Карпенкі. Традыцыйныя футбольныя спаборніцтвы прымеркаваныя да адзначэння гадавіны дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі: 27 гадоў таму, 25 жніўня 1991 года, пастановай Вярхоўнага Савету дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце нашай краіны быў нададзены статус канстытуцыйнага закона.

У турніры, які традыцыйна збірае футбольныя дружыны палітычных партый і грамадcкіх арганізацый, сёлета ўзялі сем каманд: АГП, Партыі БНФ, БСДП (Грамада), “Беларускі рух”, БХД, Рух “За свабоду”, а таксама зборная Беларускай асацыяцыі журналістаў.

У фінале зборная журналістаў перамагла каманду АГП і ў чарговы раз здабыла Кубак Свабоды. На форме футбалістаў БАЖ былі прымацаваныя чорныя стужачкі ў знак смутку. Старшыня БАЖ Андрэй Бастунец зазначыў, што сёлетнюю перамогу ў Кубку свабоды яны прысвячаюць заўчасна пемерламу калегу, кіраўніку БелаПАН Алесю Ліпаю.

— Перамога, зразумела, нас радуе, тым больш, што ў мінулы сезон мы выступілі не вельмі ўдала. Гэты турнір для нас яшчэ крыху і азмрочаны заўчаснай смерцю Алеся Ліпая. Мы гулялі з чорнымі павязкамі і перад турнірам Анатоль Лябедзька ўзгадаў Алеся і гульцы ушанавалі памяць хвілінай маўчання. Гэтую перамогу мы прысвячаем Алесю.

40038376_10156478148331544_9217097287203815424_oМінулагодні ўладальнік трафею, каманда Партыі БНФ, сёлета заняла трэцяе месца і атрымала бронзу. Дружына Беларускага народнага фронту грала ў форме са споклічам “Не смяротнаму пакаранню!” ў знак падтрымкі да ўвядзення мараторыя на смяротнае пакаранне ў Беларусі: палажэнне пра скасаванне смяротнага пакарання было ўнесенае ў праграму БНФ ад 2014 году.

Па выніках сёлетніх спаборніцтваў каманда БАЖ замацавала свае лідарскія пазыцыі ў гісторыі аднаго са старэ40077646_669922883384395_7229438065301782528_nйшых аматарскіх футбольных турніраў: сёлетняя перамога стала для журналістаў ужо сёмай! Футбалісты БНФ чатыры разы перамагалі ў турніры – у 2000, 2007, 2008 і 2017 гадах. Тройчы турнір выйгравала каманда АГП, двойчы – Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” і “Беларускага руху”, па адным разе – зборныя фонду імя Карпенкі, зборная сацыял-дэмакратаў і каманда Кансерватыўна-хрысціянскай партыі – БНФ.

Сёлета турнір на Кубак Свабоды  адбыўся ў 21-шы раз. На самым пачатку палітык Генадзь Карпенка прымаў у ім актыўны ўдзел. Пасля яго заўчаснай смерці ў 1999 годзе турнір стаў насіць яго імя. Каманда БНФ з’яўляецца разам з камандай Аб’яднанай грамадзянскай партыі сталым удзельнікам турніру, які прымаў удзел ва ўсіх спаборніцтвах.

40049135_1991232444501880_1660638556558721024_n

40036479_252033882307600_327083500714852352_n

DSCF2049-1024x768

DSCF2058-1024x768

DSCF2096-1024x768

Фатаздымкі Беларускага Радыё Рацыя

 

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Жнівень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.